Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў (, Ізмайлаўск — ) — беларускі інжынер і архітэктар. Галоўны архітэктар Мінска (жнівень-кастрычнік 1944Феномен Мінска ).

Біяграфія Скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут у 1906 годзе. Працаваў архітэктарам ва Упраўленні Паўднёва-Заходняй чыгункі, Белдзяржбудзе, у жніўні-кастрычніку 1944 года быў галоўным архітэктарам Мінска, потым працаваў ва Упраўленні галоўнага архітэктараЛихута И. С. 60-летие Инспекции Государственного строительного надзора и контроля и ее работа со строительным комплексом города Минска. Записки инспектора. — Мн.: Белстройцентр, 2007. — 208 с. ил. — С. 12., у 1949—1957 гадах — у Белкаапсаюзе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года.

Творчасць

Вядомыя праекты: рэканструкцыя дома віцэ-губернатара (1924), будынак упаўнаважанага ВСНГ (1924—1925)Воинов А., Егоров Ю. Фактам вопреки // Советская Белоруссия, 24 мая 1953., кааператыўны жылы дом швейнай фабрыкі «Кастрычнік» па вуліцы Розы Люксембург (1927), на рагу вуліц Карла Маркса і Камсамольскай (1930), удзел у распрацоўцы праекта Першай Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі — галоўны ўваход, асноўныя павільёны (1930, разам са Станіславам Гайдукевічам)Можейко Г. Самая масштабная выставка в истории Беларуси была в 1930 году: площадь в 100 футбольных полей, 350 тысяч гостей и репрессированные организаторы // kp.by, 9 августа 2019, жылы дом для супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення дарог і транспарту пры СНК БССР на рагу вуліц Свярдлова і Ульянаўскай (пачатак 1930-х, разбураны ў час вайны)Інфармацыя па тэлеграм-канале «Беларускі піонэр», галоўны даваенны комплекс лечкамісіі на Чырвонаармейскай (1932—1933), 3-і Дом Саветаў (1936, разам з Уладзімірам Вараксіным), будынак гаража СНК БССР (паміж 1936—1939)«Оценочная стоимость — 12 млн долларов». Что сейчас в бывших правительственных гаражах, которые могут снести. 7 декабря 2019 у Мінску; (1928) у Ждановічах; дом арцелі інвалідаў «Адраджэнне» (1953) у Гомелі.

На пачатку 1930-х гадоў у альбоме «Мастацтва БССР за 15 год (1917—1932 гг.)» Дзянісава разам з Гайдукевічам, Цісэнам і іншымі называюць «старымі архітэктарамі», «прадстаўнікамі буржуазнага эклектызму» і супрацьпастаўляюць «моладзі, якая прайшла новую, сучасную школу» — Лаўрову, Валодзьку, ВоінавуМельнікаў І. Іосіф Лангбард. Архітэктар, які прысвяціў жыццё Мінску // baj.by, 31 ліпеня 2016. У 1953 годзе Воінаў і Ягораў наадварот адзначылі, што ўжо ў 1920-я гады Дзянісаў быў сярод архітэктараў, якія супрацьпаставілі «канструктывісцкай „архітэктуры“» праекты на грунце нацыянальных традыцый, прыкладамі даваліся яго будынкі ўпаўнаважанага ВСНГ і Лечкамісіі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Мінска