Мі́лан Ру́фус (; , Заважна Поруба — , ) — славацкі паэт, літаратуразнаўца, перакладчык і эсэіст. Ёсць адным з найвыбітнейшых творцаў славацкай літаратуры, аднавіцелем народнай грамадзянскай паэзіі.

Біяграфія Мілан нарадзіўся ў сям’і муляра, навучаўся ў мясцовай школе, пасля ў гімназіі ў Ліптаўскім Мікулашы, якую скончыў у 1948. У 1948—1952 гадах вывучаў і гісторыю на гуманітарным факультэце ўніверсітэта Коменскага ў Браціславе. Пасля сканчэння ВНУ застаўся ў ім выкладаць гісторыю славацкай і чэшскай літаратуры. У 1971—1972 навучальным годзе выкладаў славацкую мову і літаратуру ва ўніверсітэтце Instituto Universitario ў Неапалі. З 1990 года — на пенсіі, жыў у Браціславе.

Творчасць Першыя вершы апублікаваў у часопісах «Prameň», «Nový rod», «Mladá tvorba» і «Borba». Дэбютны зборнік вершаў «Až dozrieme» адзначыў выразны зрух сучаснага разумення паэзіі. У яго творчасці вялікі ўплыў сімвалізму, прысутнічае выразны сацыяльны пасыл і натхненне творчасцю фатографа Марціна Марцінчака. Натхняўся Мілан Руфус і народнай славацкай творчасцю, і творамі шматлікіх славацкіх мастакоў. Акрамя твораў для дарослых, пісаў таксама і дзіцячыя кнігі.

Выступаў як паэт з аўтаномным поглядам на жыццёвыя і маральныя каштоўнасці кахання, на любоў, праўду, прыгажосць, пакуты і трагедыю чалавека і свету другой паловы XX стагоддзя.

Акрамя ўласных твораў, пераклаў таксама «Простанародныя славацкія аповесці» Добшынскага, творы з нарвежскай, іспанскай, рускай і чэшскай моў. Яго творы перакладзеныя на англійскую, балгарскую, венгерскую, італьянскую, нарвежскую, нямецкую, польскую, рускую, французскую, цыганскую, чэшскую і іншыя мовы.

Узнагароды і прэміі 1970 — Дзяржаўная прэмія па літаратуры 1990 — міжнародная прэмія «Залаты ключ» 1991 — Ордэн Томаша Гарыга Масарыка III ступені 1995 — Ордэн Людавіта Штура I ступені 1996 — прэмія Ёзафа Цыгера-Гронскага па літаратуры 1998 — Ганаровы доктар літаратуры Міжнароднай акадэміі мастацтва і культуры (ЗША) 2001 — прэмія на фестывалі ў Струзе (Македонія) 2003 — крыж прэзідэнта Славацкай рэспублікі I ступені 2005 — прэмія міністра культуры за зборнік вершаў «Báseň a čas» 2006 — прэмія Літаратурнага фонду за найлепшы арыгінальны славацкі твор у 2005 годзе за зборнік «Báseň a čas» 2008 — прэмія за паэзію «Crane Summit 2008» (Тайвань) 2009 — Прыбінаў крыж I ступені за шматгадовыя заслугі і культурнае развіццё краіны.

Ушанаванне памяці У гонар паэта названая малая планета (33158) Руфус, якую адкрылі Леаш Корнаш і Петар Колены з Астранамічнай і геафізічнай абсерваторыі факультэта матэматыкі, фізікі і інфарматыкі ўніверсітэта Коменскага ў Модры 26 лютага 199833158 Rúfus (1998 DU23)Asteroid (33158) Rúfus .

У 1993 Славацкае тэлебачанне зняла дакументальны фільм «Профілі — Мілан Руфус» (рэжысёр Федар Бартка).

Бібліяграфія

Паэзія 1956 — Až dozrieme 1966 — Chlapec 1968 — Zvony 1969 — Triptych (Až dozrieme, Chlapec, V zemi nikoho) 1969 — Ľudia v horách, dielo s fotografiami M. Martinčeka 1972 — Stôl chudobných 1972 — Kolíska 1973 — Hľadanie obrazu, dielo s fotografiami M. Martinčeka 1974 — Chlapec maľuje dúhu 1974 — Kolíska spieva deťom 1977 — Hudba tvarov 1978 — Hora 1982 — Óda na radosť 1987 — Prísny chlieb 1992 — Neskorý autoportrét 1996 — Čítanie z údelu 1997 — Žalmy o nevinnej 1998 — Vážka 2000 — Jednoduchá až po korienky vlasov 2001 — Čas plachých otázok 2003 — Čakanka 2005 — Báseň a čas 2007 — Vernosť 2009 — Ako stopy v snehu

Эсэ 1968 — Človek, čas a tvorba 1969 — Štyri epištoly k ľuďom 1974 — O literatúre 1978 — A čo je báseň 1996 — Epištoly staré a nové 1998 — Rozhovory so sebou a s tebou

Кнігі для дзяцей і моладзі 1975 — Kniha rozprávok 1980 — Sobotné večery 1985 — Rozprávočka veselá, zostaň ešte s nami 1986 — Studnička 1990 — Tiché papradie 1990 — Modlitbičky 1991 — Mechúrik Koščúrik s kamarátmi 1993 — Lupienky z jabloní 1994 — Pamätníček 1995 — Modlitbičky za dieťa 1994 — Nové modlitbičky

Пераклады 1957 — Сяргей Ясенін: Výber 1958 — Міхаіл Лермантаў: Maškaráda 1966 — Генрык Ібсен: Peer Gynt (v jaz. spolupráci s J. Kaňom) 1973 — Францішак Грубін: 2 x 7 rozprávok 1977 — Францішак Грубін: Poémy 1978 — Францішак Грубін: Ako sa chytá radosť, výber z Hrubínovej poézie pre deti 1978 — Ёсеф Каэтан Тыл: Strakonický gajdoš 1988 — Хасэ Марці: Znamenie života 1991 — Псалмы і Плач Ераміі — кнігі Старога запавету 2007 — Францішак Грубін: Hrnček, var!

Спасылкі

Litcentrum.sk Books.sk Osobnosti.sk

Катэгорыя:Славацкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Славацкамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Славакіі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Чэхаславакіі Катэгорыя:Пісьменнікі Славакіі Катэгорыя:Паэты Славакіі