Васіль Пятровіч Хрол (, Малыя Грыдзюшкі, , Віцебская вобласць — ) — беларускі палітык.
Біяграфія Нарадзіўся 12 студзеня 1957 года ў вёсцы Малыя Грыдзюшкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, інжынер-канструктар — тэхнолаг электронна-вылічальнай апаратуры. Працаваў намеснікам начальніка цэха Мінскага механічнага завода імя Вавілава, выканаўчым дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра гандлю нерухомасцю, прэзідэнтам Беларускай асацыяцыі «Нерухомасць».
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1995—1996), быў старшынёй Камісіі па прамысловасці, транспарце, будаўніцтве, энергетыцы, гандлі і іншых паслугах насельніцтву, сувязі і інфарматыцы. З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага скліканняУказ Президента Республики Беларусь от 27 ноября 1996 г. № 495 «Об одобрении списка депутатов Верховного Совета Республики Беларусь, включаемых в состав Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь» , быў намеснікам старшыні Камісіі па пытаннях эканомікі; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлю і прыватызацыі; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцыХрол Василий Петрович. Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь .
Памёр 4 чэрвеня 2020 годаУмер бывший депутат Василий Хрол . Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання