Уладзімір Міхайлавіч Станкевіч ( — Памёр дэпутат Вярхоўнага Савета Уладзімір Станкевіч, Радыё Свабода, 04.01.2020) — беларускі палітык, у 1990—1995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1950 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Працаваў старшым юрысконсультам калгаса «Беларусь» Мядзельскага раёна. У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання ад грамадскага аб’яднання «БНФ „Адраджэнне“» па Мядзельскай выбарчай акрузе № 78 у г.п. Крывічы. У Вярхоўным Савеце быў намеснікам старшыні камісіі па заканадаўстве, уваходзіў у фракцыю Беларускага народнага фронту.
Памёр 4 студзеня 2020 года.
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання