Ігар Уладзіміравіч Луцкі (нар. , Столін) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2020—2021), намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2021–2024), кіраўнік АНТ з 2024. Фігурант Чорнага спісу ЕС, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.
Біяграфія Нарадзіўся 31 кастрычніка 1972 года ў горадзе Столін Брэсцкай вобласці.
Скончыў у 1994 годзе факультэт радыёфізікі БДУ, у 2000 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце.
У 1995—2000 гадах працаваў спецыялістам першай катэгорыі, вядучым спецыялістам, галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела праектавання і адміністрацыі баз даных Міністэрства па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі, у 2000—2002 гадах — саветнік-кансультант, намеснік загадчыка аддзела інфарматыкі і аргтэхнікі канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2002—2004 гадах працаваў загадчыкам аддзела інфарматыкі і аргтэхнікі галоўнага ўпраўлення дакументацыйнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій апарату Савета Федэрацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У 2004—2006 гадах быў намеснікам генеральнага дырэктара БелТА, у 2006—2008 гадах — дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Новага радыё» Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у 2008—2014 гадах — першы намеснік генеральнага дырэктара БелТА.
У 2014—2018 гадах — першы намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, у 2018—2020 гадах узначальваў тэлеканал «Сталічнае тэлебачанне».
З 4 чэрвеня 2020 года па 5 красавіка 2021 годаЛуцкі назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта быў Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
5 красавіка 2021 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У чэрвені 2022 года Луцкі распавёў пра свой асабісты ўклад у закрыццё інтэрнэт-партала TUT.BY і ўхваліў прызнанне партала экстрэмісцкай арганізацыяй.
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Столінскага раёна і горада Пінска), па гэтай прычыне ён пакінуў пасаду намесніка кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі ў красавіку 2024 года. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.
13 чэрвеня 2024 года прызначаны кіраўніком тэлеканала АНТ.
Член Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Міжнародныя санкцыі 17 снежня 2020 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. 26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. 18 лютага 2021 года Вялікабрытанія, 22 сакавіка ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions, 21 чэрвеня Канада увялі санкцыі адносна Луцкага.
Узнагароды Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (6 студзеня 2012)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 6 студзеня 2012 г. № 20 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
Спасылкі
Профіль Ігара Луцкага на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі і аўтары СТБ Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Выпускнікі факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Агульнанацыянальнае тэлебачанне