Прыборабудаўнічы факультэт БНТУ (ПБФ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Гісторыя

Развіццё аптычнай прамысловасці ў БССР зрабіла неабходным падрыхтоўваць ў рэспубліцы інжынерных кадраў для прыборабудавання. У 1976 годзе ў Беларускім політэхнічным інстытуце быў створаны оптыка-механічны факультэт. У сувязі з далейшым пашырэннем пераліку запатрабаваных прыборабудаўнічых спецыяльнасцей у 1978 годзе быў адкрыты інжынерна-фізічны факультэт. У 1984 годзе оптыка-механічны і інжынерна-фізічны факультэты былі аб’яднаны ў адзін — інжынерна-фізічны, які ў наступным годзе быў перайменаваны ў прыборабудаўнічы факультэт.

Склад факультэта Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры: Інжынерная матэматыка Інфармацыйна-вымяральная тэхніка і тэхналогіі Канструяванне і вытворчасць прыбораў Лазерная тэхніка і тэхналогія Мікра- і нанатэхніка Стандартызацыя, метралогія і інфармацыйныя сістэмы Эксперыментальная і тэарэтычная фізіка

Дэканы Аляксандр Міхайлавіч Малярэвіч (2010-?) Аляксандр Іванавіч Свістун (з 2017)

Спасылкі Прыборабудаўнічы факультэт БНТУ на сайце БНТУ

Катэгорыя:1976 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1976 годзе