Рэспубліка Банат (, , , ) — дзяржава, абвешчаная ў Тымішаары 1 лістапада 1918 года ў момант распаду Аўстра-Венгрыі і адначасовага аб’яднання Югаславіі.
Гісторыя Да 31 кастрычніка 1918 года былі створаны ваенныя рады нацыянальнасцей, якія пражывалі на тэрыторыі Баната: румынская, венгерская, нямецкая, сербская, і яўрэйская. На іх сустрэчы Ота Рот, сацыяліст з Грамадзянскай радыкальнай партыі, выступіў з прапановай стварыць аўтаномную Банацкую народную раду з удзелам прадстаўнікоў ад кожнай этнічнай групы, але румынскія афіцэры адмовіліся, спасылаючыся на адсутнасць рэзалюцыі ад Румынскай Нацыянальнай Рады. Нягледзячы на гэта, вядучыя сябры Сацыял-дэмакратычнай партыі вырашылі абвясціць рэспубліку, і 1 лістапада гэта зрабіў Ота Рот, які стаў яе прэзідэнтам. Незалежнасць Баната была прызнана Венгрыяй.
4 лістапада Банацкая народная рада арганізавала ваенныя атрады з мэтай усталяваць кантроль над усёй тэрыторыяй рэспублікі, але зрабіць гэта так і не ўдалося. 15 лістапада сербскія войскі ўвайшлі ў Банат, і рэспубліка спыніла сваё існаванне; потым яго тэрыторыя была падзелена паміж Румыніяй і Дзяржавай сербаў, харватаў і славенцаў.
16 красавіка 1920 года этнічныя немцы Баната паслалі на Парыжскую мірную канферэнцыю запыт з просьбай аб аднаўленні рэспублікі (пад назвай «Рэспубліка Банація»), але ім было адмоўлена.
Насельніцтва
Насельніцтва рэспублікі складала 1 582 133 чалавекі: румыны — 592 049 (37,42 %); немцы — 387 545 (24,50 %); сербы — 284 329 (17,97 %); венгры — 242 152 (15,31 %), а таксама славакі, балгары, яўрэі і харваты.
Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе Катэгорыя:Распад Аўстра-Венгрыі Катэгорыя:Праекты дзяржаў Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Сербіі Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Румыніі Катэгорыя:З’явіліся ў 1918 годзе