Анатоль Макараў (нар. , Ратамка) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Сочы».
Клубная кар’ера Выхаванец жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», з 2013 года гуляў за дубль клуба, дзе з часам замацаваўся ў складзе. У 2015 годзе зрэдку трапляў у заяўку асноўнай каманды, але на поле не выйшаў. У лютым 2018 года разам з братам Сцяпанам на правах арэнды далучыўся да «Слоніма-2017», дзе неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў.
У лютым 2019 года перайшоў у «Смалявічы». Стаў іграком стартавага складу і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2020 годзе заставаўся асноўным іграком каманды ў Вышэйшай лізе, аднак не здолеў выратаваць «Смалявічы» ад вылету. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.
У студзені 2021 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену, у 2022 годзе стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У пачатку 2023 года заставаўся на лаўцы запасных, пасля з-за забароны Міністэрства спорту і турызму быў выключаны з заяўкі клуба і не прымаў удзел у афіцыйных матчах.
У ліпені 2023 года падпісаў кантракт з тульскім «Арсеналам». У чэрвені 2024 года пакінуў тульскі клуб і неўзабаве стаў іграком «Сочы».
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2013 дубль Тарпеда-БелАЗ 9 0 2014 дубль Тарпеда-БелАЗ 31 0 2015 дубль Тарпеда-БелАЗ 26 5 2016 дубль Тарпеда-БелАЗ 30 2 2017 дубль Тарпеда-БелАЗ 30 9 2018 Д2 Слонім-2017 26 3 2019 Д2 Смалявічы 26 5 2020 Д1 Смалявічы 27 3 2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ 16 0 2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ 25 0 2023 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 0 0 2023/24 Д2 Арсенал 31 2
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Тула Катэгорыя:Ігракі ФК Сочы