Максім Мякіш (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама».

Клубная кар’ера Выхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», у пачатку 2015 года адправіўся ў мінскае Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР), дзе стаў выступаць на юнацкім узроўні за каманду Акадэміі АБФФ. У ліпені 2017 года пасля завяршэння навучання вярнуўся ў «Нёман», дзе стаў выступаць за дубль, таскама прыцягваўся да асноўнай каманды. 4 лістапада 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з брэсцкім «Дынама» (0:2).

У пачатку 2018 года пакінуў «Нёман» і адправіўся на прагляд у партугальскую «Лейрыю», з якой у красавіку падпісаў кантракт. Выступаў за моладзевую каманду партугальскага клуба. У лютым 2019 года, вярнуўшыся ў Беларусь, стаў іграком барысаўскага БАТЭ, дзе гуляў за дубль.

Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай барысаўчан. У сакавіку 2020 года падоўжыў кантракт з БАТЭ і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію», дзе пераважна заставаўся на лаўцы запасных, згуляў у трох матчах у Вышэйшай лізе. У ліпені 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Славію». Планавалася, што паўабаронца можа сысці ў арэнду ў іншы клуб, аднак у выніку стаў гуляць за дубль БАТЭ.

У студзені 2021 года адправіўся на прагляд у «Іслач», у лютым далучыўся да гэтага клуба на правах арэнды. Пачынаў сезон у стартавым складзе каманды, пазней стаў нярэдка выхадзіць на замену. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Іслач».

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», які ў лютым выкупіў паўабаронцу ў БАТЭ. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам. У студзені 2025 года перайшоў ў мінскае «Дынама»

Міжнародная кар’ера У 2016—2017 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 і кастрычніку 2018 гадоў гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.

10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2).

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Уладальнік Кубка Беларусі: 2023 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024 і 2025

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 (2) Д1 Нёман 2 0 2019 дубль БАТЭ 28 3 2020 (1) Д1 Славія 3 0 2020 (2) дубль БАТЭ 6 0 2021 Д1 Іслач 22 1 2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ 25 1 2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ 26 2

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Уніян Лейрыя Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ