Шарль Мары Рэнэ Леконт дэ Ліль (; , Сен-Поль, Рэюньён, Францыя — ) — француэскі паэт, тэарэтык мастацтва. Член Французскай акадэміі (з 1886).
Біяграфічныя звесткі Вучыўся ва ўніверсітэце г. Рэн. Кіраўнік літаратурнай групы «Парнас», якая прытрымлівалася прынцыпаў «мастацтва дpеля мастацтва», «аб’ектывізму». Удзельнік рэвалюцыі 1848 года ў Францыі, паражэнне якой абумовіла песімізм яго творчасці.
Творчасць Аўтар паэтычных зборнікаў «Антычныя вершы» (1852), «Варварскія вершы» (1862), «Трагічныя вершы» (1884), «Апошнія вершы» (1895), трагедый «Эрыніі» (1873), «Апаланіда» (1888), памфлетаў. Яго творы адметныя моўнай і рытмічнай разнастайнасцю, насычаны культурнымі рэмінісцэнцыямі і алюзіямі.
Беларускія пераклады На беларускую мову асобныя яго вершы пераклаў Юрка Гаўрук.
Літаратура
Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя паэты Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі Катэгорыя:Перапахаваныя Катэгорыя:Пісьменнікі рамантызму