Лясное () — сяло ў Расіі, на поўначы Цвярской вобласці, адміністрацыйны цэнтр Ляснога раёна. Размешчана за 191 км на поўнач ад абласнога цэнтра Цвяры на невялікіх рэчках Чурманаўка і Нашатыранка (упадаюць у Сарагожу, басейн Волгі) і возеры Крэміна.

Бліжэйшая чыгуначная станцыя — Пястова (чыгунка Санкова — Санкт-Пецярбург) — за 42 кіламетры.

Праз Лясное праходзіць аўтамабільная дарога Максаціха — Лясное — Пястова.

Катэгорыя:Населеныя пункты Цвярской вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1545 годзе