Ан-Нака () — археалагічны помнік у Судане. Уяўляе сабой рэшткі старажытнага горада перыяду дзяржавы Куш. У 2011 годзе разам з Мероэ і Аль-Мусаўварат ас-Суфра быў унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Геаграфія Нака знаходзіцца за 50 км на паўночны ўсход ад Хартума. Месціцца ля падножжа скальнага масіву за 33 км ад берага Ніла.

Гісторыя даследавання Рэшткі старажытнага горада Ан-Нака былі адкрыты ў 1822 годзе. У 1843 годзе з’явілася першае навуковае апісанне, зробленае прускай геаграфічнай экспедыцыяй. З 1995 года арганізуюцца археалагічныя раскопкі.

Славутасці Старажытны горад Ан-Нака, відавочна, быў заснаваны ў 1 тысячагоддзі да н.э. Ён з’яўляўся важным гандлёвым і культурным цэнтрам паміж Егіптам і Кушам. Егіпецкі ўплыў асабліва адчуваўся ў ранні перыяд. У пазнейшую эпоху жыхары горада запазычвалі элементы рымскай культуры. Росквіт паселішча адбыўся паміж IV ст. да н.э. і IV ст. н.э.

Характэрна, што горад знаходзіўся адносна далёка ад рэчышча Ніла. Магчыма, быў пакінуты ў 1 тысячагоддзі н.э. з-за недахопу пітной вады.

Захавалася некалькі значных помнікаў: Храм Амона «Ільвіны храм» — храм мераіцкага бога-воіна Апедэмака «Рымскі кіёск» — храм Хатхор у эліністычным стылі Храм «500» (II ст. да н. э.) з рэшткамі прысвячальных надпісаў Рэшткі гараждскіх жытлаў і пахаванняў

Спасылкі

A brief guide to Naqa Naqa, a ruined ancient city of the Kushitic Kingdom

Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Судане Катэгорыя:Археалогія ў Судане Катэгорыя:Нубія