Соф’я Міхайлаўна Ягорава (, Жаркент, Казахская ССР — 20 лютага 1994, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Львоўскі політэхнічны інстытут у 1950 годзе. Працавала архітэктарам, старшым архітэктарам у Ваенпраекце, Мінскпраекце, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзіпрасельбудзе, Белбыттэхпраекце, Белжылпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты для ваенных гарадкоў (1950—1961), карпусы НДІ харчовай прамысловасці па вул. Маякоўскага (1962), школа міліцыі па вуліцы К. Лібкнехта (1965), тыпавы праект Дома культуры на 400 месцаў, рэканструкцыя кінатэатра «Змена», 6-й бальніцы па вул. Уральскай, спортшкола, сталовая, агульнаадукацыйныя школы ў Мінску (1961—1981).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя