Сяргей Сяргеевіч Жураўлёў (, г. Чугуеў, Харкаўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, з 1971 года — архітэктар, старшы архітэктар у Белдзяржпраекце, з 1986 года — архітэктар Першамайскага раёна Мінска.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): забудова Акадэмгарадка АН БССР (1974), клінічная бальніца № 9 (1977), стаматалагічная паліклініка па вул. Пуліхава (1981) у Мінску, абласная клінічная бальніца ў Віцебску (1982).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары раёнаў Беларусі