Іван Паўлавіч Хіцько (нар. , Дубрава, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацтвазнавец, дызайнер . Дацэнт (1991), член Саюза дызайнераў Беларусі. Член журы па народных рамёствах Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар», удзельнік многіх абласных, рэспубліканскіх, міжнародных выставак і конкурсаў.

Біяграфія Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (спецыяльнасць «Маляванне, чарчэнне і праца», 1966), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць «Мастацтвазнаўства», 1979). Працаваў на кафедры працы і дэкаратыўнага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. У 1991 годзе яму прысвоена навуковае званне дацэнта.

Творчая Апублікаваў больш за 100 навуковых і вучэбна метадычных артыкулаў і дапаможнікаў: «Разьба па дрэве» (дапаможнік для 9-10 класаў), эксперыментальныя праграмы і падручнікі для сярэдняй школы «Тэхналогія народных рамёстваў», дапаможнік «Дэкаратыўныя наборы з саломкі»Юбілейная выстава вядомага мастака нашага земляка Івана Хіцько дзейнічае ў Гарадоцкім краязнаўчым музеі. .

Узнагароды Нагрудны значок Міністэрства адукацыі БССР «Выдатнік народнай асветы» (1978) Медаль «Ветеран працы» (1984) Ганаровая грамата Міністэрства асветы СССР (1986) Ганаровая грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1967, 1976, 1977, 1987, 1990).

Літаратура Хіцько Іван Паўлавіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 720.

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Катэгорыя:Члены Беларускага саюза дызайнераў Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі