«Палескія вяселлі» () — беларускі кароткаметражны дакументальны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (творчае аб’яднанне «Летапіс») у 1986 годзе.

Сюжэт Фільм зняты на пяці натуральных вяселлях беларускага Палесся, у тых самабытных вёсках, дзе і сёння жыве старажытны рытуал-парадак, дзякуючы якому вяселле ў народзе — урачыстасць шматпланавая, значная.

Над фільмам працавалі аўтар сцэнарыя — З. Мажейка рэжысёр — Ю. Лысятаў аператар — Н. Сідорчанка рэдактар — С. Пераверзева гукааператар — Л. Вяжневец дырэктар фільма — Т. Афанасьева

Аўтарскі калектыў у складзе З. Мажэйка, Н. Савы і А. Шклярэўскага за стварэнне цыкла музычна-этнаграфічных кінафільмаў (у т. л. «Палескія вяселлі») ў 1994 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Беларусі