Стабна () — вёска ў Дзямідаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Баркоўскага сельскага паселішча.

Назва Назва паселішча ад назвы рэчкі Стабна, што цячэ ў дзвінскую раку Ельшу.

Рачная назва Стабна балцкага паходжання, ад балцкага stabin- «каменны, камяністы», звязанага з прускім stabis «камень»В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 209..

Тая ж аснова Stabin- у назвах рэк, што вар’іруюцца як Стабна / Стабня / Стабенка / Стабніца (у басейнах дняпроўскай Бярэзіны, неўскай Ловаці, таксама на Верхнім Падняпроўі). Паралельна ловацкай Стабні, што вынесеная дастаткова далёка на поўнач (на памежжа Цвярской і Наўгародскай абласцей), амаль на ўсім цячэнні цячэ рака Каменка, што калькуе балцкую назву.

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі для абазначэння «камяністых» рэк выкарыстоўвалася таксама і балцкая аснова Asm-, звязаная з літоўскім akmen- / ašmen- «камень». Гэтая аснова ў рачных назвах, якія вар’іруюцца як Осма / Восма / Восьма. Гэтыя рэкі таксама суседнічаюць з рэчкамі з назвамі-калькамі «Каменка»В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 181, 200.Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 301—302.В. Н. Топоров. «Baltica» Подмосковья // Балто-славянский сборник. Москва, 1972. С. 255..

Рачныя назвы тыпу *Stabinė i *Asma зафіксаваныя цераспалосна. Напрыклад, у верхнім цячэнні Дняпра ў яго паслядоўна ўцякаюць Стабна, Восма і яшчэ адна Стабна. Адпаведныя назвы «каменя» ў балцкіх гаворках тут былі ўзаемазамянальныя.

У літоўскай мове корань stab- таксама ёсць, з семантыкай «стаяць нерухома, аслупянеўшы»: stabas «ідал; слуп», stabaras «сцябло», stebti «здзіўляцца» (< аслупянець). Значэнне «камень» ва ўсходнябалцкіх літоўскай і латышскай мовах выціснутае літ. akmuo, лат. akmens.

Гісторыя У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з кастрычніка 1941 года, вызвалена ў 1943 годзе.Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Дзямідаўскага раёна