Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Новыя Вайханы, Віцебскай вобласці. Знаходзяцца ў цэнтры вёскі.
Помнік У вайсковых могілках пахаваны 2600 воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях за вызваленне раёна ад нямецкіх войскаў, ці памерлі ад ран у 87-м медыка-санітарным батальёне і палявым шпіталі № 2243. Сярод пахаваных — воіны 85-й цяжкай гаўбічнай артбрыгады, 169-га і 448-га стралковых палкоў, а таксама Герой Савецкага Саюза Б. Г. Малышаў
У 1975 годзе на могілках пастаўлена стэла.
Літаратура Будаеў, В. Памяць свяшчэнная / В. Будаеў // Віцебскі рабочы. — 1985. — 9 кастр. Вайсковыя могілкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 218.
Катэгорыя:Брацкія магілы Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Новыя Вайханы Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1943 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе