Юрый Аляксандравіч Іваноў (, Горкі) — беларускі інжынер-будаўнік.
Біяграфія Скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1955 г. Працаваў галоўным інжынерам Данецкага і Закарпацкага філіялаў Дзіпраграда, з 1969 года — галоўны канструктар майстэрні Мінскпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 г. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): 16-павярховы жылы дом з маналітнага аглапарытабетону ў мікрараёне Усход-2 (1971), забудова мікрараёна Ангарская-2 (1972—1979) у Мінску.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Інжынеры-будаўнікі Беларусі