Нацыянальны ўніверсітэт біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова аграрна-тэхнічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Кіеве.
Гісторыя Гісторыя ўстановы пачынаецца ад сельскагаспадарчага аддзялення, якое было адкрыта 30 верасня 1898 года ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце і трансфармавалася ў 1918 годзе ў сельскагаспадарчы (агранамічны) факультэт. На базе гэтага факультэта ў 1922 годзе ў структуры КПІ быў створаны Кіеўскі сельскагаспадарчы інстытут, які з 1923 года стаў самастойнай вышэйшай навучальнай установай. У 1930—1934 гадах на базе Кіеўскага сельскагаспадарчага інстытута сфармаваліся і пачалі сваю дзейнасць Кіеўскі агранамічны інстытут, Кіеўскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, Кіеўскі аграінжынерні інстытут цукровай прамысловасці і Аграэканамічны інстытут, пасля рэарганізаваны ў самастойныя навукова-даследчыя інстытуты і факультэты.
У 1930 годзе лясны факультэт Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута аб’ядналі з лесаінжынерным факультэтам Кіеўскага сельскагаспадарчага інстытута — у выніку ўтварыўся Украінскі лесатэхнічны інстытут, які ў гэтым жа годзе быў рэарганізаваны ў Кіеўскі лесагаспадарчы інстытут. У 1954 годзе Кіеўскі сельскагаспадарчы інстытут быў аб’яднаны з Украінскім лесагаспадарчых інстытутам у адзіную навучальную ўстанову — Украінскую ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга сельскагаспадарчую акадэмію. У 1956—1962 гадах Украінская сельскагаспадарчая акадэмія ўваходзіла ў склад Украінскай акадэміі сельскагаспадарчых навук як яе вучэбная частка. У 1957 годзе ў яе структуру ўведзены Кіеўскі ветэрынарны інстытут, які бярэ свой пачатак з ветэрынарнага факультэта КПІ, вылучанага ў 1921 годзе ў самастойную вышэйшую навучальную ўстанову — Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут, ад якога ў 1930 годзе аддзяліўся Кіеўскі ветэрынарны інстытут. З 1962 года Украінская сельскагаспадарчая акадэмія перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.
Структура
Вучэбна-навуковыя інстытуты Інстытут энергетыкі, аўтаматыкі і энергазберажэння Інстытут лясной і садова-паркавай гаспадаркі Інстытут бесперапыннай адукацыі і турызму
Факультэты Аграбіялагічны факультэт Гуманітарна-педагагічны факультэт Механіка-тэхналагічны факультэт Факультэт абароны раслін, біятэхналогій і экалогіі Факультэт аграрнага менеджменту Факультэт ветэрынарнай медыцыны Факультэт жывёлагадоўлі і водных біярэсурсаў Факультэт землеўпарадкавання Факультэт інфармацыйных тэхналогій Факультэт канструявання і дызайну Факультэт харчовых тэхналогій і кіравання якасцю прадукцыі АПК Эканамічны факультэт Юрыдычны факультэт
Рэгіянальныя падраздзяленні Бахчысарайскі каледж будаўніцтва, архітэктуры і дызайну Беражанскі агратэхнічны інстытут Беражанскі агратэхнічны каледж Бабровіцкі каледж эканомікі і менеджменту імя А. Майнавой Боярскі каледж экалогіі і прыродных рэсурсаў Залішчыцкі аграрны каледж імя Э. Храплівага Ірпінскі эканамічны каледж Крымскі аграпрамысловы каледж Крымскі тэхнікум гідрамеліярацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі Мукачаўскі аграрны каледж Немешаеўскі агратэхнічны каледж Нежынскі агратэхнічны інстытут Нежынскі агратэхнічны каледж Прыбярэжненскі аграрны каледж Ровенскі каледж
Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Кіева Катэгорыя:1898 год ва Украіне Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы сельскай гаспадаркі