Паўліна Кірылаўна Казакова (нар. , г.п. Сасноўскае, Сасноўскі раён, Горкаўская вобласць — ) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. Працавала ў Белдзяржпраекце, з 1969 года — старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Мінскграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы: будынак Мінскграмадзянпраекта па вул. Калектарнай (1969) у Мінску; у аўтарскім калектыве: будынак гарвыканкама (1965), мікрараёны № 1, 2 (1966), забудова вул. Леніна (1964—1967, 1979—1985), кінатэатр «Зорка Венера» (1974), 125-кватэрны шумазасцерагальны жылы дом для маласямейных (1982) у Салігорску, комплекс анкалагічнай бальніцы з аперацыйна-рэанімацыйным корпусам НДІ анкалогіі ў Бараўлянах (1975—1983).
Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1982).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Салігорска Катэгорыя:Архітэктары Мінска