Іван Мікітавіч Кажадуб (; , сяло Абражыіўка, Глухаўскі павет, Чарнігаўская губерня, Украінская Народная Рэспубліка — , Масква, РСФСР) — савецкі ваенны дзеяч, лётчык-ас часоў Вялікай Айчыннай вайны, найбольш выніковы лётчык-знішчальнік у авіяцыі антыгітлераўскай кааліцыі (64 збітых самалёта). Тройчы Герой Савецкага Саюза (04.02.1944Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому составу военно-воздушных сил Красной Армии» от 4 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 17 февраля (№ 10 (270)). — С. 1, 19.08.1944, 18.08.1945). Маршал авіяцыі (6 мая 1985).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і селяніна — царкоўнага старасты. Украінец. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію (1949), акадэмію Генштаба (1956). У арміі з 1940 года. У Вялікую Айчынную вайну ваяваў на Варонежскім, Стэпавым, 2-ім Украінскім і 1-ым Беларускім франтах. Быў пілотам, камандзірам звяна і эскадрыллі, намеснікам камандзіра знішчальнага авіяпалка. У 120 паветраных баях збіў 62 самалёты праціўніка.

Пасля вайны працаваў на кіруючых пасадах у Ваенна-паветраных сілах, удзельнічаў у Карэйскай вайне (у красавіку 1951 — лютым 1952 гадоў камандзір 324-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі ў складзе савецкага 64-га знішчальна-авіяцыйнага корпуса). З 1978 года — у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1962 гадах. Аўтар кніг «Служу Радзіме» (1949), «Вернасць Айчыне» (1967) і інш.

Літаратура

Спасылкі

Нарыс пра жыццё і творчасці І. Кажадуба Падрабязна зняты Ла-7 Івана Кажадуба ў музеі Маніна (50 фота) Біяграфія Івана Кажадуба Фотаздымкі ў 176 ГИАП Іван Кажадуб Тройчы Герой соў. саюза Кажадуб І. М. і Крэмянчуг Савецкі ас Іван Кажадуб, два бакі аднаго медалю

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Бэлць Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў Карэі Катэгорыя:Тройчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Военачальнікі СССР Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад усесаюзных таварыстваў і фондаў Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне гарадоў Расіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сумскай вобласці