Анато́ль Іва́навіч Бутэ́віч (нар. , хут. Язавец, , Мінская вобласць; Псеўданімы: Максім Валошка, Анатоль Баярскі, Міша Алімпік) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык.

Біяграфія Нарадзіўся на хутары Язавец Нясвіжскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966).

Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990).

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996).

У 1996—1998 гадах — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь.

У 2001—2009 гадах — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені — маі 2009 года — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Мае ступень неафіцыйнага «кандыдата навук у галіне інфармацыйных тэхналогій» ад грамадскага аб’яднанняУ адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 402 ад 19.06.2006 г. Рашэннем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 04.06.2007 № 95, грамадскае аб’яднанне «Международная академия информационных технологий» («МАИТ») перайменавана ў Міжнароднае навуковае грамадскае аб’яднанне «МАИТ» (МНГА «МАИТ») з выдачай пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднання за № 01889, з захаваннем юрыдычнай асобы, членства, структуры, асноўных палажэнняў, мэт і задач аб’яднання «МАИТ». «IAIT — Міжнародная акадэмія інфармацыйных тэхналогій».

Асабістае жыццё Жыве ў Мінску, мае траіх дзяцей.

Творчасць

Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.

Творы «Прыгоды лісціка-карунчыка». Казкі. Мінск, 1997 «Прыгоды памаўзлівай Рыскі». Казкі. Мінск, 1999 «Расстайны пах асоту». Аповесць, апавяданні. Мінск, 2000 «Як акіян з кропелькай барукаўся». Казкі. Мінск, 2003 «Мірскі замак». Мінск, 2003 «Прыгоды віруса Шкодзі». Мінск, 2009 Серыя «Сем цудаў Беларусі»: «У гасцях у вечнасці». Мінск, 2001 «Званы Нямігі». Мінск, 2002 «За наміткай гісторыі». Мінск, 2003 «Адвечны покліч Радзімы». Мінск, 2004 «Славутыя родам сваім». Мінск, 2006 «Перуновага племені дзеці». Мінск, 2008 «На далонях вечнасці» (сумесна з У.Ягоўдзікам). Мінск, 2009 «Пад небам беларускага слова». Пра пісьменнікаў, літаратуру і не толькі. Мінск, 2007 «Раскіданае гняздо крывіцкай славы». Мінск, 2008 «Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку». Раман. Мінск, 2009 «Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам». Мінск, 2011 «Таямніцы Нясвіжскага замка. Падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем». Мінск, 2013 «Таямніцы Крэўскага замка. Падарожжа па нашай гісторыі з Вітаўтам Вялікім». Мінск, 2015 «Тайны Мирского замка. Путешествие по древней фортеции с Адамом Мицкевичем». Минск, 2014 «Тайны Несвижского замка. Путешествие вглубь столетий с Владиславом Сырокомлей». Минск, 2019 «Я адной табе належу». Мінск, 2013 «Паміж Княствам і каронай». Мінск, 2013 «Пацалунак на фоне гор». Мінск, 2014 «Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца». Мінск, 2015 «Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў», Мінск, 2016 «Жанчыны з легенды», Мінск, 2017 «Маладыя гады — маладыя жаданні»: П’еса // Маладосць. 2007 «Апошняе ігрышча»: Аповесць // Полымя. 2007 «Распасажаны дом». Мінск, 2020 «Зайчыкаў лес» (на румынскай мове). Цімішаара, Румынія, 1999.

Пераклады на рускую мову Липский Владимир. «Крутые версты». Аповесць. Масква, 1981, Кемерава, 1982, 1989 Липский Владимир. «Выстрелы над старым окопом». Аповесць. Мінск, 2007 Капустин Аександр. «Соленая роса». Аповесць. Казань, 1984 Гигевич Василь. «Марсианское путешествие». Мінск, 1992 «Смеяться, право, не грешно». Беларускі народны гумар. Мінск, 1997

Пераклады на беларускую мову Хемінгуэй Эрнэст. «Бывай, зброя». Мінск, 1996 Олдрыдж Джэймс. «Паляўнічы». Мінск, 1996 Шолам Алейхем. «Тэўе-малочнік». Мінск, 1992 Лем Станіслаў. «Прыгоды Піркса». Мінск, 1992 Лем Станіслаў. «Салярыс». Мінск, 1994 Лем Станіслаў. «Непераможны». Мінск, 2011 Радзівіл Багуслаў. «Аўтабіяграфія». Мінск, 2009 Ажэшка Эліза. «Над Нёманам». Мінск, 2003 Курыльчык Рышард. «Славянскі світанак». Мінск, 2007 Курыльчык Рышард. «Нязломны з Назарэта». Мінск, 2009 Ажэшка Эліза. «Gloria victis». «Дзеяслоў», № 4, 2008 Ажэшка Эліза. Яны. «Дзеяслоў», № 5, 2017 Ажэшка Эліза. «Над Нёманам». Мінск, «Кнігазбор», 2020

Пераклады п’ес, якія ішлі ў тэатрах Беларусі Сапгір С., Пракоф’еў С. Кот у ботах. 1981 Хмелік А. А ўсё-такі яна круціцца? 1981 Аляксандраў А. Шышок. 1982 Гудзяліс Антанас. Куды сышлі волаты? 1982 Фрэшат Караль. Жан і Беатрыса. 2004 Вампілаў А. Мінулым летам у Чулімску. 2006 Гальдоні Карл. Слуга двух гаспадароў. 2007 Шурпін Анатоль. Хто кахае мадам? 2008 Лорка Ф. Дом Бернарды Альбы. 2013 Пётр Гладзілін. Афінскія вечары. 2014

Прызнанне член Беларускага саюза журналістаў (з 1972) член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1994) Медаль «За асваенне цалінных зямель» (1969) Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1978) Ганаровая грамата Савета Міністраў Беларусі (1998) Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2018) Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў «Залатое пяро — 2001» прэмія польскага Таварыства аўтараў ZAiKS (за пераклады з польскай мовы, 2004) Ордэн Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (2008) Юбілейны медаль «90 год Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь» (2008) Юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009) Заслужаны журналіст, Ганаровае званне ГА «Беларускі Саюз журналістаў» (2008) нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2010) памятны медаль «Нясвіжскаму раёну — 75 год» (2015) нагрудны знак Беларускага фонда культуры «Рупліўцу. Стваральніку» (2017) лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі часопіса «Вясёлка» лаўрэат літаратурнага конкурсу «Кімерыйскія музы» на міжнародным фестывалі дзіцячых пісьменнікаў у Феадосіі дыпламант літаратурнага конкурсу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь лаўрэат Гомельскай абласной літаратурнай прэміі імя А. Капусціна. Член рэдкалегій часопіса «Вясёлка», «Краязнаўчай газеты» намеснік старшыні рады Беларускага фонда культуры старшыня таварыства «Беларусь — Польшча» старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны член Савета ветэранаў камсамола, піянерскага і маладзёжнага руху пры ЦК БРСМ Член Польска-Беларускай Дарадчай Камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (з сакавіка 2010 да сакавіка 2014) член Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь (з верасня 2010) намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з лістапада 2010) член праўлення Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі (з кастрычніка 2012) член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА (са жніўня 2013) ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа (28.02.2015) ганаровы знак Беларускага фонда культуры «Рупліўцу. Стваральніку», 2017 Член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, 2015 юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі», 2019 нагрудны знак «Выдатнік друку Беларусі» (2018)

Крыніцы

Літаратура Анатоль Бутэвіч // Роднае слова: Штомес. навук.-метад. часоп. / Заснав.: М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь ― 2008. ― № 6. ― С. 16;

Т. 6. Бутевич Анатолий Иванович // Республика Беларусь, энциклопедия: в 6 т. — Минск, 2006, т.2. — C. 564. «Вестник Министерства иностранных дел», № 1/1998, стр. 71-72. З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / Уклад. М. Мінзер. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 460, (1) — С. 65.

Спасылкі БУТЭВІЧ Анатоль Іванавіч, Саюз беларускіх пісьменнікаў

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Румыніі Катэгорыя:Генеральныя консулы Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Нясвіжа Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўнага камітэта па друку Беларусі Катэгорыя:Консулы Беларусі ў Польшчы Катэгорыя:Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі прозы і драматургіі на рускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы