Віктар Міхайлавіч Кільчыцкі (нар. , Быхаў, Магілёўская вобласць) — савецкі і ўкраінскі архітэктар. Заслужаны архітэктар Украіны (2006).
Біяграфія Скончыў Усць-Каменагорскі будаўніча-дарожны інстытут у 1970 годзе. Працаваў у Арэнбургграмадзянпраекце (1971—1975), кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у Магілёўграмадзянпраекце (1975—1980), Гомельграмадзянпраекце.
У 1982—1992 і 1997—2002 гадах працаваў у Галоўным упраўленні мостабудавання і архітэктуры Чарнавіцкай вобласці, у 1989—1992 гадах — намеснікам галоўнага архітэктара Чарнавіцкай вобласці, у 1997—2002 гадах — начальнік праектна-вытворчага і архітэктурна-планавага бюро. У 1992—1997 гадах — галоўны архітэктар інстытута «Чернівціархпроект». З 2009 года дацэнт кафедры будаўніцтва і архітэктуры Чарнавіцкага ўніверсітэтаhttps://esu.com.ua/article-6861.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Жыве ў Чарнаўцах.
Творчасць
Асноўныя працы: Дом піянераў у Орску, генпланы раённых цэнтраў Ілек, Адамаўка, Дом Саветаў у Наватроіцку Арэнбургскай вобласці (1970—1975), жылы дом у Чэрыкаве Магілёўскай вобласці (1983), багажнае аддзяленне Магілёўскага вакзала (1985), будынак навукова-тэхнічнага аб’яднання (цяпер тэхнапарк) у Магілёве.
Узнагароды Узнагароджаны дыпломам I ступені ВДНГ БССР.
Сям'я Быў у шлюбе з украінскай актрысай Тамарай Арцёменка (1950—2021), з якой меў дачку Вольгу Кільчыцкую-Дудку, таксама актрысу.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Орска Катэгорыя:Архітэктары Чэрыкава Катэгорыя:Архітэктары Наватроіцка Катэгорыя:Архітэктары Украіны Катэгорыя:Архітэктары Магілёва