Арцём Міхайлавіч Сухоцкі (; нар. , Ніжын, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца польскага клуба «Заглэмбе» з Сасноўца.
Клубная кар’ера Прафесійную кар’еру распачаў у кіеўскім «Дынама», выступаў за каманду «Дынама-2». Восенню 2011 года адмовіўся падаўжаць кантракт з кіеўскім клубам і ў пачатку 2012 года перайшоў у марыупальскі «Ільічовец», аднак гуляў толькі за дубль. У 2013 годзе перайшоў у «Александрыю», якой дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу. У студзені 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з луганскай «Зарой».
У студзені 2018 года перайшоў у браціслаўскі «Слован», разам з якім стаў чэмпіёнам Славакіі ў сезоне 2018/19. У сакавіку 2020 года на правах арэнды далучыўся да мінскага «Дынама», стаў трывалым іграком стартавага складу мінчан. У ліпені 2020 года тэрмін арэнды скончыўся, аднак неўзабаве беларускі клуб дамовіўся аб падаўжэнні арэнды да канца 2020 года. У студзені 2021 года стала вядома, што абаронца пакідае «Дынама».
У лютым 2021 года падпісаў кантракт з чарнігаўскай «Дзясной». Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў ліпені таго ж года, пасля чаго паўгады заставаўся без каманды. У студзені 2022 года далучыўся да адэскага «Чарнаморца», пакінуў клуб па пагадненні бакоў у ліпені 2022 года.
У лютым 2024 года, правёўшы паўтары гады без каманды, далучыўся да польскага «Заглэмбе» з Сасноўца.
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя Украіны.
Дасягненні Чэмпіён Славакіі: 2018/19 Бронзавы прызёр чэмпіянату Украіны: 2016/17 Пераможца Першай лігі Украіны: 2014/15
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Александрыя Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Слован Браціслава Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Заглэмбе Сасновец