Яўген Львовіч Неміроўскі (; — ) — расійскі кнігазнаўца. Доктар гістарычных навук (1972).
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў 1925 годзе каля Адэсы. У 1969 абараніў доктарскую дысертацыю пра пачатак славянскага кнігадруку і гісторыю польскага Адраджэння. У 1973 годзе стаў загадчыкам аддзела рэдкіх кніг Ленінскай бібліятэкі ў Маскве, у 1982 — галоўным навуковым супрацоўнікам Расійскай кніжнай палаты.
Жыў у Маскве, памёр у 2020 годзеnashaniva.by.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць Распачаў працу над зводным каталогам і апісаннем старадрукаваных выданняў кірылічнага і глагалічнага шрыфтоў, пісаў працы і манаграфіі пра славянскі кнігадрук, тэорыю і гісторыю сусветнага кнігадруку, пра Швайпольта Фіёля, Івана Фёдарава, Францыска Скарыну. Аўтар дзясяткаў манаграфій пра кніжнасць Сярэднявечча і Рэнесансу. Сярод іх і фундаментальная 600-старонкавая праца «Францыск Скарына: жыццё і дзейнасць беларускага асветніка» (Мінск, 1990).
Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1994, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Скарына і беларуская культура».
Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Кнігазнаўцы Катэгорыя:Гісторыкі Расіі Катэгорыя:Гісторыкі СССР