Віктар Мікалаевіч Ласкавы (, Гомель) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працаваў ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Омскага аблвыканкама, з 1963 года — галоўны архітэктар праектаў, аддзела ў Белдзіпрагандлі, Аўтарампраекце, з 1982 года — галоўны архітэктар Спецмайстэрні СА БССР.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак Лендзіпрамясамалпрама ў Мінску (1974), рэстаран «Прыпяць» у Мазыры (1972), экспазіцыі БССР на міжнародных кірмашах-выстаўках у Заграбе, Дзюсельдорфе, Лейпцыгу, Плоўдзіве (1967— 74).

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971).

Сям’я У шлюбе з архітэктарам Галінай Ласкавай.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя