Вячаслаў Аляксандравіч По́зняк (, Мінск) — беларускі мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1967 годзе, выкладаў у ім у 1968—1969 гадах.
Творчасць
Сярод твораў вітражы: «Музы» для Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі (1976), «Помнікі старажытнага беларускай архітэктуры» для Галоўпаштамта (1980), у вестыбюлі корпуса Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта (1982), чыгуначнага вакзала (1983), вітраж з размалёўкай Дамавой царквы (1987, усе ў Мінску), «Нарачанскія матывы» для гасцініцы «Нарач» (1983), для Палаца піянераў у Брэсце (1990—1991), санаторыя «Радон» Гродзенскай вобласці (1993—1994). Выканаў Вянок Славы і дэкаратыўнае афармленне столі ў Зале цырыманіялаў плошчы Перамогі ў Мінску (1985). Творы Позняка вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, гарманічнасцю колеравых і пластычных суадносін.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-вітражысты