Навум Якаўлевіч Гальпяровіч (нар. , ) — беларускі журналіст, паэт.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на Полацкім шклозаводзе (1966—1967), у полацкай аб’яднанай газеце «Сцяг камунізму» (1967—1977). Вучыўся завочна на факультэце журналістыкі БДУ. У 1977 годзе пераехаў у Наваполацк.
Скончыў завочна Віцебскі педагагічны інстытут (1979). У 1977—1980 — рэдактар радыёвяшчання вытворчага аб’яднання «Палімір» у Наваполацку, у 1980—1981 — супрацоўнік наваполацкай гарадской газеты «Химик», з 1981 — уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці, аўтар шматлікіх рэпартажаў, аналітычных матэрыялаў. З 1997 года жыве ў Мінску. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара ў часопісе «Вожык», намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, зараз намеснік дырэктара — загадчык аддзела музычных і літаратурна-мастацкіх праграм дырэкцыі канала «Культура» Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1990 года, пазней перайшоў у праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі (створаны ў 2005), у 2022 годзе ўваходзіў у прэзідыум Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Творчасць Дэбютаваў вершам у 1967 годзе (газета «Химик», Наваполацк). Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка паэзіі «Сцяжына» (1983). Аўтар кніг паэзіі «Сцяжына», «Брама» (1990), «Востраў душы», «Струна», «Святло ў акне», «Гэта ўсё для цябе», «Голас і рэха», кнігі прозы «Шляхі і вяртанні», а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных сборніках. Таксама выступае з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.
На вершы Навума Гальпяровіча напісаны песні беларускімі кампазітарамі Эдуардам Зарыцкім, Уладзімірам Буднікам, Алегам Елісеенкавым, Валерыем Івановым і інш. Асобныя творы перакладзены на рускую, балгарскую, румынскую і польскую мовы.
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2021). Уладальнік прэміі Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі "Лепшы твор прозы", твор "Чырвоны мост" (05.09.2026, Касцюковічы, XXXIII Дзень беларускага пісьменства).
Бібліяграфія
Востраў душы: вершы / Н. Гальпяровіч. — Мн., 1995. — 110 с. Гальпяровіч Н., Пятрэнка М. Застаецца песня і Радзіма. — Полацк, 1996. Змест: «Застаецца песня»; «Радзіма»; «Выток»; «Вяртанне»; «Сафійка»; «Полацк — родны край»; «Белыя фарбы зімы»; «Баравуха»; «Прадыслава»; «Расоншчына»; «Каб усё збылося»; «Не выходзь з пакоя, не выходзь»; «Памаўчым»; «Дзіўнае святло»; «На востраве душы»; «Акварэлі»; «Мне б толькі ўспомніць»; «Адляталі ціха жураўлі». Струна: вершы / Н. Гальпяровіч. — Мн., 1997. − 109 с. Шляхі і вяртанні: кн. эсэ / Н. Гальпяровіч. — Мн.: ВВР УП «Дом прэсы», 2001. — 63 с. Святло ў акне: вершы: для сярэд. і ст. шк узросту / Маст. У. Б. Максімаў. — Мн., 2002. — 110 с. Голас і рэха: кн. паэзіі / Н. Я. Гальпяровіч. — Мн., 2005. — 119 с. Гэта ўсё для цябе: вершы, мініяцюры, навэлы / Н. Гальпяровіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. — 238 с. На трапяткім агні. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012. Сюжэт для вечнасці — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013.
Публікацыі Імгненні найсалодкага адчаю: вершы / Навум Гальпяровіч // Край. — Наваполацк, 1997. — С. 40-42. Вершы / Навум Гальпяровіч // Полацкі веснік. — 1998. — 13 студзеня. — С. 2. Нізка вершаў / Навум Гальпяровіч // Беларусь. — 1998. — № 2. — С. 23. «…гэтак на свеце трывожна…»; «Мой анёл малады, зарастаюць сляды…»: вершы / Навум Гальпяровіч // Бацькаўшчына. — Мн., 2000. — С. 131. На дошцы габляванай напішу…; Жабрачку бачыў: у метро хадзіла…; На стыку стагоддзяў; Вада; Вясновай стынню, красавіцкім днём…; Вечар з ранкам уступяць у змову / Навум Гальпяровіч // Полымя. — 2000. — № 8. — с. 107—109. Маруся: Апавяданні / Навум Гальпяровіч // Крыніца. — 2001. — № 11/12. — с.57-69. — Змест: «Маруся»; «Бабуля»; «Шэры». З Каляднага альбома: вершы / Навум Гальпяровіч // Полацкі веснік. — 2001. — 5 студзеня. Жыццё і лёс: вершы / Навум Гальпяровіч // ЛіМ. — 2001. — 2 сакавіка (№ 9). — с.8. Нізка вершаў / Навум Гальпяровіч // Звязда. — 2001. — 22 жніўня. — с.4. Туга па жанчыне: вершы / Н. Гальпяровіч // ЛіМ. — 2001. — 30 лістап.(№ 48). — с.8. З цыкла «Шляхі і вяртанні» / Навум Гальпяровіч // ЛіМ. — 2002. — 22 сакавіка. — с.13. Цёзка касманаўта: апавяданне / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2002. — 7 жніўня. Белая кроў: З новай кнігі / Навум Гальпяровіч // ЛіМ. — 2002. — 27 верасня. — с.9. «Радня»; «Паміж цэнтрам і ўскраінай»; «Выйшаў сейбіт на нівы свае»; «Гэты далёкі свет»; «Пацярпі, сынок…»; «Бабуля»; «Веі замружу і ўбачыцца вечар…»; «Старадаўні афорт»; ;Сімяон Полацкі"; «Вясна 1664 г.»: вершы / Н. Гальпяровіч // Там, дзе вежы Сафіі. — Мн., 2003. — с. 137—153. Тры вершы пра каханне: «Калі душа сціскаецца ад суму…»; «Калі табе твой боль туманіць вочы зноў…»; «Апошняе каханне, бы восеньскі туман…» / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2003. — 13 лістапада. На белым палатне зімы…: вершы / Навум Гальпяровіч // ЛіМ. — 2003. — 17 студзеня. — с.8. Песня: вершы / Н. Гальпяровіч // ЛіМ. — 2003. — 20 чэрв. (№ 25). — с.5. Юнае лета: з цыкла «Шляхі і вяртанні» / Н. Гальпяровіч.// ЛіМ. — 2003. — 17 кастрычніка. Кароткія апавяданні / Н. Гальпяровіч // Маладосць. — 2003. — № 12. — с.74-79. — Змест: «Рыбніца»; «Таямніца»; «Ён і Яна». Наша перамога: хроніка Вялікай Айчын. вайны: прысвеч. 60-годдзю Перамогі над нямец.-фашысцк. захопнікамі / уклад. М. Ф. Кадзет, У. П. Саламаха, фат. П.Кастраты — Мн.: Літ. і мастацтва, 2004. — 319 с. — Частка тэксту руск. — Змяшчае аўтар.: … Гальпяровіч Н., … Лукша В., … Савіцкі А … Гэта ўсё для цябе…: вершы / Н.Гальпяровіч // ЛіМ. — 2004. — 13 лютага. — с.8. З восеньскага сшытка: вершы / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2004. — 20 кастрычніа. — Змест: «Раставаннем ад нематы…», «Тоненькая кропелька святла…», «Не давай мне згубіць надзею…», «Ты ціха коўдру адгарні…», «Я ўсё жыццё табе адной аддам…» «Мне салодка прысніцца…», «Я ізноў са сваёю віною…», «А можа, усё маё былое…», «Мне ранак птушка праспявала…», «Мой лёс, як тая лодачка…»: вершы / Н.Гальпяровіч // Літаратура і мастацтва. — 2005. — 21 студзеня (№ 3). — с.8. Памяці А. Пісьмянкова; «Гэты ціхі дакор…»; «Я сум свой на аблоках напісаў…»: вершы / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2005. — 23 лютага. «Я вучань. Птушкі пішуць мне…»: вершы / Н.Гальпяровіч // Маладосць. — 2005. — № 3. — с. 148. Новыя вершы / Н. Гальпяровіч // Звязда. — 2006. — 18 сакавіка. — с.6.
Крыніцы
Літаратура , С. 119—120; Т.2., С.102-103; Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т.4. — Мн., 1997. С. 478; Памяць: гіст.-дак. хроніка Полацка. — Мн., 2002. С. 785.
Спасылкі
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Наваполацка Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Полацка