Леў Мікалаевіч Лісоўскі (, хутар Новы Млын, цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1952 годзе. Працаваў у Куйбышаўскім філіяле Гідрапраекта, з 1958 года — кіраўніком групы, галоўным інжынерам праектаў, аддзела, начальнікам аддзела ў Белдзяржпраекце, з 1966 года — галоўным інжынерам Белдзіпрагандлю, з 1974 года — начальнік аддзела, намеснік галоўнага інжынера Мінскграмадзянпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1969 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): эксперыментальны жылы дом з аглапарытасілікатных блокаў у мікрараёне па вул. Валгаградскай (1960), 24-кватэрны жылы дом па вул. Чырвонаармейскай (1961) у Мінску, тыпавы праект школы-інтэрната на 330 месцаў (1961).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лагойскім раёне