Уладзімір Кузьміч Гладэ́нка ( — Памяти Владимира Кузьмича Гладенко // Коневодство и конный спорт. — 2013. — № 4. — С. 40.) — вучоны-заатэхнік, спецыяліст у галіне конегадоўлі, доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафесар (1990).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Каршачына Сумскага павета Харкаўскай губерні (зараз у Білапільскім раёне Сумскай вобласці Украіны). У час Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі. Удзельнік Курскай і Сталінградскай бітваў, баёў за КаўказВклад Московской ветеринарной академии в Победу // Федеральное отраслевое издание «Ветеринария и жизнь». Неаднаразова быў паранены.
У 1951 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і працаваў у ёй. З 1986 года У. К. Гладэнка ў Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі імя К. І. Скрабіна на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка лабараторыі антыдопінгу, з 1989 года — вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі генетыкі, з 1991 года — прафесар кафедры жывёлагадоўлі, у 1995—2000 гадах — загадчык кафедры конегадоўлі.
Навуковая дзейнасць Займаўся даследаваннем эвалюцыі, гісторыі, гаспадарча-біялагічнай асаблівасці абарыгенных коней, распрацоўцы эфектыўных метадаў селекцыі, выкарыстання і захавання генафонду коней.
Сярод апублікаванага: Белорусская упряжная лошадь. — Мн.: Ураджай, 1971. — 38 с.: ил. — (Выставка племенного животноводства БССР/ М-во сельск. хоз-ва БССР). Государственная племенная книга белорусских упряжных лошадей / Гладенко, В. К., Горбуков, М. А., Лехнович, Г. Ф., Мурашко, З. С., Чеченец, В. Ф., Князева, Г. А., Матвеева, Е. А.; Министерство сельского хозяйства БССР, Главное управление по племенному делу МСХ БССР, БелНИИ животноводства — Мн.: Ураджай, 1973—1985. Коневодство Белоруссии / В. К. Гладенко — Мн.: Ураджай, 1985. Тропическое коневодство и верблюдоводство: Курс лекций / В. К. Гладенко; Моск. вет. акад. им. К. И. Скрябина — М.: МВА, 1993. — 46 с. Книга о лошади / В. К. Гладенко; Моск. гос. акад. ветеринар. медицины и биотехнологии им. К. И. Скрябина — М.: ИМ-информ, 1999. ISBN 5-89681-011-3
Узнагароды Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «За абарону Каўказа» Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Літаратура
Памяти Владимира Кузьмича Гладенко // Коневодство и конный спорт. — 2013. — № 4. — С. 40: 1 фот. — ISSN 0023-3285
Спасылкі Вклад Московской ветеринарной академии в Победу // Федеральное отраслевое издание «Ветеринария и жизнь» Гладэнка, Уладзімір Кузьміч (доктар сельскагаспадарчых навук; заатэхнія; нар. 1922)
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі Маскоўскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Постаці савецкай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сумскай вобласці