Аляксей Анцілеўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель» і моладзевай зборнай Беларусі.
Старэйшы брат Аляксея, Дзмітрый, таксама футбаліст.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ мінскага МТЗ-РІПА, пазней на юнацкім узроўні гуляў за мінскае «Дынама», «Мінск» і барысаўскі БАТЭ. У 2018 годзе далучыўся да брэсцкага «Дынама», дзе стаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў камандзе.
У сакавіку 2020 года на правах арэнды стаў іграком брэсцкага «Руха». Стаў гуляць за дубль, у складзе асноўнай каманды звычайна заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 ліпеня 2020 года ў матчы супраць «Энергетыка-БДУ» (8:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
У студзені 2021 года адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам. Стаў рэгулярна з’яўляцца на полі ў складзе асноўнай каманды, у тым ліку нярэдка ў стартавым складзе. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі, аднак шмат перадсезоннай падрыхтоўскі прапусціў з-за траўмы нагі. У сакавіку 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію», дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды пакінуў мазырскі клуб.
У пачатку 2024 года трэніраваўся з салігорскім «Шахцёрам», а ў сакавіку стаў іграком «Гомеля».
Міжнародная кар’ера 29 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Грузіі (1:4) і быў заменены ў другім тайме.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 дубль Дынама 30 1 2019 дубль Дынама 27 8 2020 Д1 Рух 4 2 2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ 22 1 2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ 22 2 2023 Д1 Славія 25 3
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель