Ігар Аляксандравіч Люблінскі (, Ніжні Ноўгарад) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1970).

Біяграфія Скончыў Горкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1940 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1944 года. Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года.

Працаваў галоўным архітэктарам г. Фрунзэ, з 1960 года — галоўным архітэктарам, кіраўніком майстэрні ў Мінскпраекце, Белдзяржпраекце, з 1976 па 1980 г. — загадчык сектарам у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Пражываў у Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генплан Мінска, эскіз планіроўкі і забудовы цэнтра Мінска (1964), генплан і ПДП цэнтра Баранавічаў (1966), генпланы Брэста, Клецка, Капыля, Узды, курортнай зоны «Нарач» (1970—1980). Навуковыя распрацоўкі па пытаннях удасканалення структуры вытворча-сялібных раёнаў, вытворчых зон (прамысловых вузлоў). Артыкулы ў часопісах і зборніках па пытаннях горадабудаўніцтва.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Баранавічаў Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Клецка Катэгорыя:Архітэктары Капыля Катэгорыя:Архітэктары Узды