Чырвона-бурая плямістасць аўса, ці Чырвона-буры гельмінтаспарыёзБуга С. Ф. . — С. 30 — грыбковае захворванне, якое выклікаецца грыбам (сін. ).
Апісанне
Інфекцыя пашкоджвае лісце, каласковыя і кветкавыя лускавінкі аўса, у некаторыя гады хварэе 28-92 % раслін. На лісці, каласковых і кветкавых лускавінках утвараюцца падоўжныя цёмна-шэрыя або карычневыя з чырванаватай аблямоўкай плямы, абмежаваныя жылкамі. Яны не зліваюцца, тканкі не разрываюцца. Пашкоджанае лісце засыхае і ападае. На плямах у вільготнае надвор’е ўтвараюцца канідыі грыба.
Меры барацьбы
Правільныя севазвароты (нельга сеяць збожжавыя па збожжавых), збор насення з найменш пашкоджаных участкаў, ачыстка і пратручванне насення, лушчэнне і глыбокае зяблевае ворыва пасля ўборкі ўраджаю, прасторавая ізаляцыя ад леташніх пасеваў і іншае.
Літаратура
Буга С. Ф. . — С. 30. Войтова Л. Р. Гельминтоспориозы хлебных злаков в условиях Белоруссии. — Сборник научных трудов Белорусской сельскохозяйственной академии, 1971, т. 76
Катэгорыя:Захворванні аўса Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін