Павел Якаўлевіч Панке́віч (, г. Невель, цяпер Пскоўская вобласць, Расія — , НКУС, Менск) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі, псіхолаг, публіцыст. Акадэмік АН БССР (1931), доктар педагагічных навук, прафесар (1929).

Біяграфія Нарадзіўся ў беларускім горадзе Невелі, у сялянскай сям’і. Ва ўзросце сямі гадоў застаўся без бацькіПавел Яковлевич Панкевич.

У 1914 г. П. Я. Панкевіч з адзнакай скончыў 2-е гарадское вучылішча Віцебска. З 1915 г. ён працаваў настаўнікам Рудненскай земскай школы. У 1916 г. П. Я. Панкевіч паступіў у Віцебскі педагагічны інстытут народнай адукацыі, які скончыў у 1922 годзе. У 1917—18 член партыі беларускіх эсэраў; з 1919 член РКП(б).

У 1924 г. ён скончыў Маскоўскія вышэйшыя педагагічныя курсы, пасля заканчэння якіх працаваў выкладчыкам у Акадэміі камуністычнага выхавання ў Маскве. У 1925 г., калі праводзілася чарговая мабілізацыя для працы ў вёсцы, Павел Панкевіч вярнуўся ў Беларусь. Аднак замест вёскі ён быў прызначаны метадыстам у Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя Леніна.

У 1928 г. Панкевіч абараніў доктарскую дысертацыю і быў прызначаны на пасаду прарэктара ўніверсітэта, а затым загадчыка Галоўнага ўпраўлення навукі ў Наркамасветы БССР. У гэтым жа годзе ў Менску выйшла яго кніга «Політэхнічная школа і сувязі з развіццём сучаснай буйной індустрыі».

У кастрычніку 1929 г. у Мінску быў адкрыты Навукова-даследчы інстытут педагогікі і педалогіі, першым дырэктарам, якога стаў Павел Панкевіч. У перыяд дзейнасці Панкевіча ў 1929—1932 гг. у інстытуце была праведзена велізарная праца ў вобласці развіцця політэхнічнага навучання ў Рэспубліцы. Працуючы ў складаны час станаўлення сацыялістычнай педагогікі, Панкевіч дапушчаў і некаторыя памылковыя меркаванні пра школьную адукацыю.

У пачатку 1930-х гадоў з’яўляюцца крытычныя артыкулы супраць педалогіі. Крытыку выклікалі не толькі адсутнасць кваліфікаваных псіхолагаў-практыкаў у навучальных установах, але і тэарэтычныя палажэнні педалогіі — яе механістычнасць, нярэдка эклектычны падыход да перапрацоўкі псіхалагічнай (асабліва замежнай) тэорыі. Але галоўнай прычынай крытыкі было тое, што мэта, пастаўленая педалогіяй,— фарміраванне актыўнай, творчай асобы і індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці — не з’яўлялася актуальнай ва ўмовах фарміравання таталітарнай дзяржавы. Школьная сістэма наўзамен супрацоўніцтва паміж настаўнікамі і вучнямі ўводзіла іерархічныя адносіны падпарадкавання і паслухмянства. Усё гэта прывяло да пастановы 1936 г. «Аб педагагічных скрыўленнях у сістэме наркамасветы», якое істотна затармазіла развіццё псіхалогіі ў краіне.

З 1931 па 1935 гады Панкевіч быў неадменным сакратаром Беларускай акадэміі навук, загадчык педагагічнага кабінета АН БССР. Член ЦВК БССР у 1931—1935 гадах.

Гадаваў дваіх дзяцей. Пражываў у кватэры № 3 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.

11 снежня 1937 г. П. Я. Панкевіч быў арыштаваны ва ўласнай кватэры. Нагодай для арышту паслужыў артыкул у газеце «Праўда» ад 10 жніўня 1937 г. У артыкуле сцвярджалася, што атэстацыйная камісія пад кіраўніцтвам акадэміка П. Я. Панкевіча выганяла з шэрагаў настаўнікаў справядлівых і адданых справе партыі людзей з прычыны недастатковай кваліфікацыі. Асу­­джаны пазасудовым органам НКУС 28.6.1938 як «член на­цыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «шкодніцкую работу ў га­ліне планавання» да выключнай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці, і быў расстраляны 28 чэрвеня 1938 г. у Менску. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19 мая 1956 года. Асабовая справа П. № 5945-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па праблемах політэхнічнай адукацыі, пытаннях гісторыі педагогікі і псіхалогіі. Даследуючы пытанні працоўнага выхавання і політэхнічнага навучання, аўтар паказвае іх цесную сувязь. Каштоўнай з’яўляецца спроба П. Я. Панкевіча абагульніць вопыт політэхнічнага навучання ў 1-й школе-камуне.

Апублікаваў больш за 20 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфіі.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР (у 1931 г.).

Творы Основные вопросы фабзавуча. М., 1926; Политехническая школа в связи с развитием современной крупной индустрии. Мн., 1928.

Літаратура

Спасылкі Павел Якаўлевіч Панкевіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Публіцысты Беларусі