Анатоль Рыгоравіч Марэніч (, Харкаў — 2013) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Вучыўся ў Клецкай беларускай гімназіі (1927-1931). Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1950). Працаваў кіраўніком групы архітэктараў, галоўным інжынерам Баранавіцкай майстэрні, у 1959-1982 — галоўны архітэктар Баранавічаў.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Член КПСС з 1961 года.

Жыў у Брэсце.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы Драгічына, Іванава, Ляхавічаў і 22 калгасных цэнтраў Брэсцкай вобласці (1952—1955), ПДП цэнтральнай часткі Пінска і Баранавічаў (1952—1958), жылы дом і помнік У. І. Леніну ў Баранавічах (1960), мемарыяльны комплекс ва ўрочышчы «Гай» (1972).

Узнагароды 2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе (1965) за праект мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Баранавічаў Катэгорыя:Архітэктары Драгічына Катэгорыя:Архітэктары Іванава Катэгорыя:Архітэктары Ляхавічаў Катэгорыя:Архітэктары Пінска Катэгорыя:Архітэктары Баранавічаў