Шве́дская мо́ва (швед. svenska ) — мова ўсходняй падгрупы скандынаўскай групы, на якой размаўляюць ў Швецыі, частцы Фінляндыі і на аўтаномных Аландскіх астравах. Самая распаўсюджаная мова Скандынавіі з колькасцю носьбітаў больш дзевяці мільёнаў.

Шведскай мове ўласцівы: у фанетыцы — наяўнасць доўгіх і кароткіх галосных і зычных гукаў, музычны націск; у марфалогіі — 4 тыпы спражэння дзеяслова, захаванне супіна, які выступае ў якасці нязменнай часткі аналітычнай форм дзеяслова, агульны і ніякі род, 2 лікі і 2 склоны ў сістэме назоўніка, катэгорыя азначальнасці ў прыметніку; у сінтаксісе — цвёрды парадак слоў у сказе.

Мае 7 груп дыялектаў: гаворкі свейскія, ёцкія, нарлацдскія, гутнійскія, паўднёвашведскія, усходнешведскія, нарвежска-шведскія. Найстаражытнейшыя пісьмовыя помнікі — рунічныя надпісы 9—12 ст. (каля 2500). Помнікі лацінскім алфавітам з 13 ст. Сучасная літаратурная мова склалася ў 16—17 ст. на аснове свейскіх гаворак.

Гл. таксама Шведскі алфавіт Шведска-беларуская практычная транскрыпцыя

Літаратура Міхневіч А. Шведская мова // Цвірка В. Кароткая граматыка шведскай мовы / В. У. Цвірка. — Мн.: Радыёла-плюс, 2009. — 88 с. — (Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»). ISBN 978-985-448-095-4

Катэгорыя:Германскія мовы Катэгорыя:Мовы Швецыі Катэгорыя:Мовы Фінляндыі