Апурэ () — рака ў Венесуэле, левы прыток Арынока.

Даўжыня ракі 1580 км, плошча вадазборнага басейна 147 тыс. км². Сярэдні расход вады каля 2000 м³/с. Суднаходная на 600 км ад вусця, у перыяд дажджоў — на ўсім працягу. Пачынаецца з Кардыльеры-ды-Мерыды, цячэ з захаду на ўсход па раўнінах Льянас-Арынока, упадае ў Арынока некалькі рукавамі. Бурныя паводкі.

На Апурэ гарады Брусуаль, Сан-Фернанда-да-Апурэ.

Літаратура

Апуре // Апуре //

Катэгорыя:Рэкі Венесуэлы Катэгорыя:Прытокі Арынока