Вячаслаў Аляксандравіч Марухін (, в. Фёдараўка, Мічурынскі раён, Тамбоўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Нарадзіўся ў годзе ў вёсцы Фёдараўка, якая была заснаваная перасяленцамі з Беларусі. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. Працаваў мастаком-дэкаратарам на кінастудыі «Беларусьфільм», у Мінскім аблграмадзянпраекце, у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1976 г. — галоўны архітэктар праектаў у Сельгастэхпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Адзін з аўтараў будынкаў Політэхнічнага інстытута ў Наваполацку, пансіяната ветэранаў партыі ў Барысаве, Выстаўкі дасягненняў перадавога досведу будаўніцтва і механізацыі на магістралі Мінск-Магілёў, помнікаў героям Вялікай Айчыннай вайны ў Салігорску, Любані, помніка Язэпу Драздовічу ў Мінску (1993).
Узнагароды Лаўрэат рэспубліканскага за распрацоўку тыпавога сельскага жылля (1980).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Наваполацка Катэгорыя:Архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Салігорска Катэгорыя:Архітэктары Любані