Іван Васільевіч Манькоўскі (, Орша — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1943).
Біяграфія Нарадзіўся ў Оршы ў сям’і чыгуначнікаў. У 23 гады ўзначальваў Аршанскую дыстанцыю сувязі і быў адзіным сувязістам — транспартнікам, адным з першых савецкіх спецыялістаў на гэтай пасадзе, якія ўваходзілі ў Савет пры Наркамаце шляхоў зносін СССР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у кіраванні Калінінскай чыгуначнай дарогі. Увесь час знаходзіўся на галоўным камандным пункце, забяспечваючы ў самыя цяжкія гадзіны надзейную працу лініі сувязі. У ноч з 14 на 15 сакавіка 1943 года загінуў на баявым пасту.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена 3 лістапада 1943 года пасмяротна.
Узнашароды Герой Сацыялістычнай Працы (пасмяротна) Медаль «Серп і Молат» Ордэн «Знак пашаны» Ордэн Леніна
Літаратура Маньковский Иван Васильевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 271. Маньковский Иван Васильевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост. И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 148.
Катэгорыя:Чыгуначнікі СССР Катэгорыя:Загінулыя пры бамбёжках у тыле падчас Другой сусветнай вайны