Яфім Майсеевіч Маршак (, м. Койданава, Мінскі павет — , Мінск) — беларускі дзеяч сельскай гаспадаркі і будаўніцтва. Заслужаны будаўнік Таджыкскай ССР (1964).

Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках у 1935 годзе. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (1935—1937), галоўным інжынерам трэста зернесаўгасаў, начальнікам Міністэрства саўгасаў СССР, аддзела Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, начальнікам майстэрняў Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў Літоўскай ССР, з лістапада 1954 года дырэктарам Таджыкдзіпрабуда, з 1968 па 1971 гады — галоўным спецыялістам тэхнічнага аддзела Белдзіпрасельбуда.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года. Член КПСС з 1948 года.

Навуковая дзейнасць Тэматыка публікацый: арганізацыя працы ў калгасах Беларусі; планіроўка і забудова сельскіх населеных месцаў і інш.

Узнагароды Узнагароджаны двума ордэнамі «Знак Пашаны» (1958, 1966).

Літаратура

Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Постаці сельскай гаспадаркі