Роберт Мустафавіч Махмутаў (, с. Ялховае Возера, Багдашкінскі раён, Ульянаўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. З 1969 па 1980 г. працаваў галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні Віцебскграмадзянпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Ташкенце.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынкі ПКБ АСК па вул. Замкавай (1977), аблканторы Дзяржбанка па вул. Леніна, 17 (1981), жылы дом аблкалгасбуда (1976), на рагу Маскоўскага праспекта і вуліцы Чкалава (1977; сааўтар І. Панамароў), вайсковыя могілкі па вул. Цітова (1979) у Віцебску, у г. Глыбокае (1979, у сааўтарстве з І. Панамаровым, В. Ягадніцкім), жылыя кварталы і мікрараёны ў Паставах, Полацку, Віцебску (1979).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ва Ульянаўскай вобласці