Анатоль Іванавіч Машуцін (, г.п. Чачэрск, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у БелНДІПгорадабудаўніцтва ў Мінску, з 1978 года — кіраўнік групы архітэктараў, з 1986 года — галоўны архітэктар праектаў у Гомельграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Гомелі.
Творчасць Асноўныя працы: бальніца, аўтавакзал (1974—1978, з І. А. Каменскіх), ў Наваполацку, крыты рынак па праспекце Касманаўтаў у Гомелі (1983—1987).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Наваполацка Катэгорыя:Архітэктары Гомеля