Іван Васілевіч Мядзве́дзеў (, г. Сатка, Чалябінская вобласць — ) — беларускі і літоўскі архітэктар-мастак.

Біяграфія Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1946 годзе. З 1947 года працаваў архітэктарам-мастаком у Вільнюсе, у 1951—1954 гадах выкладаў у Вільнюскім мастацкім інстытуце. З 1958 года ў Мінску, з 1959 года галоўны мастак Упраўлення архітэктуры Мінгарвыканкама, у 1967—1969 гадах рэдактар Міністэрства культуры Беларусі.

Член Саюза архітэктараў СССР і Саюза мастакоў з 1948 года. Пражываў у Мінску.

Дачка — Ірына Кузняцова (нар. 1949), таксама беларускі мастак шкла і жывапісецartcenter.by Ірына Кузняцова.

Творчасць

Працаваў у афармленчым і тэатральна-дэкаратыўным мастацтве, станковай графіцы, плакаце, архітэктурным праектаванні. Аўтар праектаў інтэр’ераў грамадскіх будынкаў Вільнюса (1946—1951), святочнага афармлення Мінска (1959—1973), сцэнаграфіі спектакляў. Аўтар афармлення павільёна ВДНГ СССР у Маскве (1967), дзён культуры Беларусі ва Ульянаўску (1969) і інш. Стварыў серыі акварэльных і пастэльных пейзажаў «Па роднай краіне» (1936—1981), «Самарканд» (1942—1943), «Ленінград» (1945—1946), «Вільнюс» (1947—1958), «Мінск» (1958—1983), партрэтаў беларускіх архітэктараў (1982—1984) і інш.

Узнагароды Узнагароджаны медалямі, Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета ЛітССР (1951, 1954).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Вільнюса Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Беларусі