Леанід Міхайлавіч Нерадзюк () — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1971 года працуе архітэктарам, старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Белкалгаспраекце, начальнікам упраўлення па справах інвестыцый і будаўніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Жыў у Мінску.

Памёр 12 лістапада 2022 года ў Брэсце.

Творчасць Асноўныя працы: клуб у в. Семежава Капыльскага раёна (1983); у аўтарскім калектыве: серыя жылых дамоў панэльнай і панэльна-драўлянай канструкцыі ў пас. Жамчужны Баранавіцкага раёна, адміністрацыйны будынак са сталовай завода керамзітавага жвіру ў Новалукомлі Чашніцкага раёна (1982).

Узнагароды Узнагароджаны сярэбраным (1985) і бронзавым (1986) медалямі ВДНГ СССР за серыі панэльных дамоў сядзібнага тыпу.

Сям’я Мае сына Аляксандра (нар. 22 чэрвеня 1979) і дачку Алену (у замужжы Якутовіч; нар. 14 сакавіка 1975).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя