ЮніХэлп (UNIHELP) — міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне, якое дапамагае цяжкахворым дзецям у Рэспубліцы Беларусь.
Гісторыя 7 сакавіка 2003 года было зарэгістравана міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «Здароўе ў XXI стагоддзі». Пад гэтай назвай арганізацыя праіснавала да 2012 года, калі афіцыйна была пераназваная ў «ЮніХэлп»https://www.kp.by/daily/26547.7/3562975/. Мае аддзяленні ў Германіі (Расток) і Беларусі (Мінск).
Напрамкі дзейнасці Да 2012 года арганізацыя займалася гуманітарнай дзейнасцю, матэрыяльна дапамагаючы беларускім сацыяльным і медыцынскім установам (дзіцячым дамам, інтэрнатам, тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і інш.). Таксама аб’яднанне «ЮніХэлп» удзельнічала ў распрацоўцы праграм і правядзенні мерапрыемстваў па павышэнні прафесіяналізму беларускіх сацыяльных работнікаў. З 2012 года асноўным напрамкам работы арганізацыі стала дапамога цяжкахворым дзецям, якія пражываюць у Беларусі.
Асноўным напрамкам работы нямецкага аддзялення з’яўляецца збор ахвяраванняў для дапамогі цяжкахворым дзецям з Беларусі, а таксама арганізацыя іх лячэння ў клініках Германіі. Нямецкае аддзяленне цесна ўзаемадзейнічае з мясцовымі медыцынскімі ўстановамі: Нямецкім кардыялагічным Цэнтрам ў Берліне, Універсітэцкай клінікай ў Растоке, клінікай Карла Густава Каруса ў Дрэздэне, універсітэцкімі клінікамі Фрайбурга, Гейдэльберга, Мюнхена і іншымі.
Агульныя звесткі 19 чэрвеня 2008 года быў запушчаны доўгатэрміновы дабрачынны праект «Захавай жыццё», накіраваны на захаванне жыцця нованароджаных дзяцей, папярэджанне абортаў і абарону мацярынства, паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама на аказанне дабрачыннай дапамогі дамам дзіцяці, у якіх выхоўваюцца сацыяльныя сіроты. Для асвятлення мэтаў праекта была арганізавана дыскусія аб абортах з удзелам прадстаўнікоў мусульманскага і іудзейскага рэлігійных аб’яднанняў Беларусі, прадстаўнікоў праваслаўнай і каталіцкай цэркваўhttps://naviny.by/rubrics/society/2008/06/19/ic_articles_116_157674 .
У рамках праекта «Захавай жыццё» ЮніХэлп запусціла першую ў Беларусі дабрачынную лінію, а таксама аналагічную SMS-паслугу, з дапамогай якіх можна зрабіць ахвяраванне на карысць падапечных ЮніХэлп. Толькі за першы тыдзень рэалізацыі праекта «Захавай жыццё» розным дзіцячым установам краіны была аказана дапамога на агульную суму ў 60 мільёнаў недамінаваных беларускіх рублёўhttps://news.tut.by/society/279654.html .
У 2010 годзе быў запушчаны праект «Развіццё з малога», мэтай якога было стварэнне супольнасці педагогаў розных устаноў, якія працуюць з дзецьмі ранняга ўзросту, а таксама павышэнне ўзроўню развіцця дзяцей-сірот з асаблівасцямі развіцця. У рамках праекта была арганізавана серыя трэнінгаў для педагогаў, сацыяльных і медыцынскіх работнікаў. Удзельнікамі праекта сталі Дом дзіцяці № 1 для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы (ЦНС), Гомельскі абласны дом дзіцяці для дзяцей з паражэннем ЦНС і парушэннем псіхікі, Гродзенскі спецыялізаваны дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем ЦНС і парушэннем псіхікі, Пінская цэнтральная паліклініка філіял «Спецыялізаваны дом дзіцяці», а таксама спецыялісты з дзіцячых садоў, рэабілітацыйных цэнтраў, якія адносяцца да тых жа гарадоў, што і названыя ўстановы. Вынікам праекта «Развіццё з малога» стала 12 адукацыйных мерапрыемстваў у кожным з чатырох дамоў дзіцяці на тэмы «Асновы ранняга ўмяшання», «Інавацыйныя методыкі працы з дзецьмі» са спецыялістамі міжнароднага ўзроўню, а таксама серыя трэнінгаў, якія спрыяюць згуртаванню калектыву і фармаванню самастойнай супольнасці. Рэалізацыя праекта стала магчымай дзякуючы атрыманню гранта па праграме малых грантаў Амбасады ЗШАhttps://news.tut.by/society/209861.html .
У чэрвені 2011 года аб’яднанне «ЮніХэлп» адкрыла ў Мінску спартыўна-рэабілітацыйны цэнтр «Эгалітэ», дзе дзеці і маладыя людзі з парушэннямі апорна-рухальнага апарата маюць магчымасць займацца фехтаваннем https://www.interfax.by/article/1095032. У 2012 годзе на базе полацкага цэнтра «Эгалітэ» быў арганізаваны міжнародны турнір па Паралімпійскаму фехтаванні. У турніры прынялі ўдзел фехтавальшчыкі, якія прадстаўляюць каманды мінскага спартыўна-рэабілітацыйнага цэнтра «Эгалітэ», полацкага цэнтра паралімпійскага фехтавання «Эгалітэ», а таксама каманда па фехтаванні ў калясках з Санкт-Пецярбурга (Расія)https://belta.by/sport/view/pobeditelem-mezhdunarodnogo-turnira-po-paralimpijskomu-fehtovaniju-stal-polochanin-andrej-pranevich-83068-2012.
У кастрычніку 2011 года ў рамках праекта «Развіццё патэнцыялу недзяржаўных арганізацый для вырашэння пытанняў у галіне псіхічнага здароўя ў Рэспубліцы Беларусь», арганізаванага міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Голас сэрца» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза, стартаваў праект «Няма стэрэатыпам». Праект быў накіраваны на выкараненне стэрэатыпаў, якія склаліся ў грамадстве ў адносінах да людзей з псіхічнымі парушэнняміhttps://www.belta.by/society/view/proekt-net-stereotipam-pomogaet-ponjat-ljudej-s-narushenijami-psihicheskogo-razvitija-86858-2012. Падчас праекта валанцёры і супрацоўнікі розных устаноў, якія аказваюць паслугі насельніцтву ў сферы аховы псіхічнага здароўя, інтэрнатаў, грамадскіх аб’яднанняў, працавалі над стварэннем аднайменнай кнігі. Вынікам праекта стаў зборнік артыкулаў, куды ўвайшлі інтэрв’ю і гісторыі пра людзей з псіхічнымі захворваннямі і інтэлектуальнымі парушэнняміhttps://www.belta.by/society/view/mboo-zdorovje-v-xxi-vek-opublikuet-istorii-belorusov-o-ljudjah-s-psihicheskimi-narushenijami-93576-2012.
Восенню 2011 года ў выніку сумеснай дзейнасці ЮніХэлп і Рэспубліканскага навукова-практычны цэнтра псіхічнага здароўя быў запушчаны праект «Сацыяльная інтэграцыя людзей з псіхічнымі засмучэннямі»http://www.zautra.by/art.php?sn_nid=9419. Мэтай праекта з’яўлялася садзейнічанне сацыяльнай інтэграцыі людзей з шызафрэнію і блізкімі да яе засмучэннямі з дапамогай распрацоўкі, праверкі на практыцы і распаўсюджвання новых для Беларусі метадаў сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі. На базе аддзялення рэабілітацыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя было адкрыта два рэабілітацыйных кабінета, куды за дапамогай маглі звярнуцца не толькі людзі з псіхічнымі расстройствамі, але і іх сваякі. Вынікам праекта таксама стала навучанне ўсіх спецыялістаў рэабілітацыйнага цэнтра ў Віленскім цэнтры сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыіhttps://naviny.by/rubrics/society/2011/10/06/ic_news_116_377853 .У дадзены момант праект зачынены.
У 2013 годзе аб’яднанне «ЮніХэлп» пачало рэалізацыю праекта «Клопат аб дзецях з міяпатыямі». Арганізатары імкнуліся павысіць узровень адукацыі і кампетэнцый медыцынскіх работнікаў, якія спецыялізуюцца на працы з міяпатыямі, а таксама пашырыць веды бацькоў, у чыіх сем’ях растуць дзеці з падобнымі праблемамі. Канчатковай мэтай праекта было паляпшэнне якасці жыцця дзяцей, якія жывуць з рэдкімі генетычнымі захворваннямі. Партнёрам ЮніХэлп выступіў Мінскі гарадскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворванняміhttps://health.ej.by/health/2012/12/13/v_belarusi_nachnut_zabotit_sya_o_detyah_s_miopatiyami.html . Падчас праекта прайшлі трэнінгі для бацькоў дзяцей з нервова-цягліцавымі захворваннямі, а таксама для сярэдняга медыцынскага персаналу, уцягнутых у работу па догляду такіх дзяцей. Быў створаны першы ў краіне рэгістр дзяцей з міяпатыямі і сайт, прысвечаны гэтым захворванням, прайшла канферэнцыя для спецыялістаў з запрошанымі міжнароднымі экспертамі, а таксама была выпушчана інфармацыйная літаратура па тэме.
У 2012 годзе асноўным напрамкам работы ЮніХэлп стаў збор сродкаў на лячэнне цяжкахворых дзяцей. Таксама працягнулася падтрымка медыцынскіх і сацыяльных устаноў.
У 2015 годзе пры дапамозе аб’яднання «ЮніХэлп» былі ініцыяваны рамонтныя работы ў Брэсцкім абласным псіханеўралагічным дыспансеры і ў незалежным грамадскім аддзяленні аховы здароўя імя доктара Станіслава Дереша ў горадзе Харошч (Польшча) у рамках гранта ад Еўрапейскага саюза на рэалізацыю праекта «Развіццё супрацоўніцтва паміж медыцынскімі ўстановамі польска-беларускага памежжа ў пытанні лячэння вострых псіхічных расстройстваў»http://jednamedycyna.eu/o-proekte/ . Праект быў накіраваны на павышэнне якасці і даступнасці медыцынскіх паслуг пры лячэнні вострых псіхічных расстройстваў ў прапанаваных медыцынскіх установах Польшчы і Беларусі праз абмен ведамі і вопытамhttp://jednamedycyna.eu/socialnyj-rolik-protiv-stigmatizacii-lyudej-s-psixicheskimi-rasstrojstvami/ .
Таксама ў 2015 годзе сумесна з мінскім Свята-Елісавецінскім манастыром ЮніХэлп запусціў дабрачынны праект «Мастацтва жыць», накіраваны на вырашэнне праблемы сацыялізацыі і стыгматызацыі дзяцей-сірот і дзяцей з фізічнымі або псіхічнымі асаблівасцямі праз мастацтваhttps://minsknews.by/iskusstvo-zhit-art-terapiya-kak-vozmozhnost-dlya-osobennyih-detey-nayti-sebya/<nowiki>: і пры Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і Дзіцячым доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця былі арганізаваны групы па занятках анімацыяйhttp://socnews.by/own-materials/2016/06/09/article_28897 . Вынікам праекта стала выстава дзіцячых мастацкіх работ «Мы ёсць і мы разам» у актавай зале Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску і прэзентацыя мультыплікацыйнага фільма «Рознакаляровае падарожжа»https://minsknews.by/v-rossiyskom-tsentre-kulturyi-i-nauki-v-minske-otkryilas-vyistavka-myi-est-i-myi-vmeste/ https://www.kp.by/daily/26410/3284737/.
У 2018 годзе ў рамках Нацыянальнага конкурсу «Young Cannes Lions 2018» ЮніХэлп выступіла ў якасці заказчыка сацыяльнай кампаніі ў сямі напрамках: дызайн, друк, кліент, кібербюджэт, медыя, PR і кіно. Мэтай удзельнікаў было стварэнне кампаніі, якая натхніць людзей дапамагаць цяжкахворым дзецям і стымуляваць на рэгулярнай аснове ахвяраваць сродкі на дабрачыннасцьhttp://marketing.by/keysy/kak-pobudit-belarusov-zhertvovat-na-blagotvoritelnost-konkursnye-raboty-molodykh-lvov-na-young-canne/ .
Таксама у 2018 годзе да 15-годдзя дзейнасці ЮніХэлп быў арганізаваны конкурс відэаролікаў, у рамках якога каля 50 каманд падалі заяўкі на ўдзелhttps://news.tut.by/culture/590334.html . Вынікам конкурсу стала стварэнне 12 ролікаў сацыяльнай тэматыкіhttps://minsknews.by/unihelp-vyibral-luchshee-virusnoe-video-o-blagotvoritelnosti/ . Праект падтрымалі такія вядомыя асобы, як беларускі рэжысёр Мітра Сямёнаў-Алейнікаў, чыя кароткаметражная карціна «Адной крыві» заваявала гран-пры Венскага кінафестывалю «Lets Cee», прадпрымальнік Якаў Бута і тэлевядучы Дзяніс Кур’ян.
У 2019 годзе былі выяўленыя выпадкі махлярства, калі людзі называліся супрацоўнікамі ЮніХэлп і збіралі ахвяраванні ад асобы арганізацыіhttps://people.onliner.by/2019/09/11/sborschiki. Пасля гэтага ЮніХэлп спыніў збор наяўных ахвяраванняў.
Праекты У 2017 годзе адным з праектаў, што рэалізуюцца ЮніХэлп, стала размяшчэнне скрыняў для збору ахвяраванняў у гандлёвых кропках Беларусіhttp://marketing.by/novosti-rynka/malenkoy-pomoshchi-ne-byvaet-yunikhelp-predlagaet-kompaniyam-ustanovit-yashchiki-khelpiki/ . За тры гады рэалізацыі праекта па ўсёй Беларусі ўсталявана каля 2500 скрыняў для збору ахвяраванняў у больш чым 160 арганізацыях.
Таксама ў структуры ЮніХэлп дзейнічае валанцёрскі рух, які праводзіць акцыі па зборы ахвяраванняў, а таксама наведвае сацыяльныя ўстановы з забаўляльнымі і дабрачыннымі мерапрыемстваміhttps://telegraf.by/2019/04/10/437089-volont-rstvo-vmeste-s-blagotvoritelnim-fondom-yunihelp.
У 2019 годзе ЮніХэлп стала каардынатарам міжнароднага дабрачыннага руху #ШчодрыАўторак у Беларусіhttps://news.tut.by/society/663289.html . У першы год да акцыі далучылася больш за 20 арганізацый.
Спасылкі
Катэгорыя:Дабрачынныя арганізацыі Катэгорыя:Некамерцыйныя арганізацыі Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2003 годзе