Нэлі Валянцінаўна Равяка (, г. Раднікі, Іванаўская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1965 годзе. Працавала ў Іжэўску, з 1978 года — старшы выкладчык кафедраў архітэктуры прамысловых будынкаў і горадабудаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы: корпус аўтавытворчасці (1970—1972, у аўтарскім калектыве), вадналыжная база мотазавода (1970), Воткінскі завод газавай апаратуры (1973, у аўтарскім калектыве) у Іжэўску.

Аўтар публікацый і метадычных прац па архітэктуры прамысловых будынкаў.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Іжэўска