Сусанна Міхайлаўна Са́мбук () — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1980).

Біяграфія Нарадзілася 13 снежня 1924 года ў Ленінградзе.

У 1949 годзе Скончыла Ленінградскі ўніверсітэт. З 1953 года працавала ў Ленінградскім дзяржаўным музеі Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 1957—1983 гадах — у Інстытуце гісторыі АН БССР.

Памерла 15 чэрвеня 2012 года. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.

Навуковая дзейнасць Даследавала гісторыю Беларусі XIX — пачатку XX ст.: праблемы сацыял-дэмакратычнага і рабочага руху, палітыкі царызму, грамадска-палітычнай думкі, народніцтва і нацыянальнага руху. Адзін з аўтараў двухтомнай «Гісторыі БССР» (т. 1, 1961), пяцітомнай «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 2, 1972), «Гісторыі Мінска» (1967).

Творы Революционные народники Белоруссии (70-е — начало 80-х гг. XIX в.). — Мн., 1972; Общественно-политическая мысль Белоруссии во второй половине XIX в. — Мн., 1976; Исторические корни дружбы и единения украинского и белорусского народов. — Киев, 1978 (у сааўтарстве); Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX в. — Мн., 1980.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі