Людміла Георгіеўна Сядых (, Мурманск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1971 г. Працавала ў Белдзяржпраекце, з 1982 года — вядучы архітэктар Беларускага канструктарска-тэхналагічнага інстытута гарадской гаспадаркі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць У складзе аўтарскіх калектываў удзельнічала ў распрацоўцы ПДП Паўднёва-Усходняга жылога раёна ў Гродне (1972), у распрацоўцы праектаў малых архітэктурных формаў (1975—1977), вонкавага абсталявання агульнаадукацыйнай школы ў Мінску (1975). Член аўтарскага калектыва Каталога малых архітэктурных формаў (Мінск, 1982).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Гродна