Ірына Алегаўна Сітнікава (нар. , Горкі) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1972).
Біяграфія Скончыла ў 1968 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1968 года — аспірант, асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт Беларускага політэхнічнага інстытута. Чытала лекцыйныя курсы «Рэканструкцыя аб’ектаў архітэктуры», «Канструкцыі будынкаў і збудаванняў» для студэнтаў спецыяльнасці «ПГБ»; «Ландшафтная архітэктура» для студэнтаў спецыяльнасці «Архітэктура»; «Ландшафтны дызайн», «Спецыяльныя архітэктурныя канструкцыі», «Тэорыя архітэктуры», «Комплекснае фарміраванне асяроддзя» для студэнтаў спецыяльнасці «Дызайн архітэктурнага асяроддзя». Вядзе практычныя заняткі па архітэктурным праектаванні, кіруе дыпломным праектаваннем, падрыхтоўкай магістраў архітэктуры і аспірантаўСитникова Ирина Олеговна .
Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Сааўтар праекта схемы развіцця і размяшчэння зон адпачынку і турызму БССР. Мае больш за 37 публікацый, у т.л. навучальны дапаможнік «Прасторавыя канструкцыі ў архітэктуры» (Мінск, з 1985, з В. К. Алёхіным). Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў — рэканструкцыя аб’ектаў архітэктуры і элементаў ландшафту, ландшафтная архітэктура.
Аўтар аб’ектаў відовішчнага (кінатэатр «Вільнюс» у Мінску) і рэкрэацыйнага прызначэння ў Рэспубліцы Беларусь.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя